Яшчэ адзін прысуд вынеслі Алесю Бяляцкаму
18.04.2012 19:14
—
Новости Общества
|
Яшчэ адзін прысуд вынеслі Алесю Бяляцкаму Фото: photo.bymedia.net Нагадаем, што паводле прысуду ад 24 лістапада 2011 г. Алесь Бяляцкі засуджаны на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, спагнанне кампенсацыі нібыта нанесенай "шкоды дзяржаве" сумай 721 454 017 руб. і дзяржаўнага мыта 36 072 700 руб. Грошы дзякуючы складкам амаль 800 чалавек былі цалкам сплачаныя ў перыяд да разгляду касацыйнай скаргі, аднак гэта не паўплывала на разгляд справы ў судзе вышэйшай інстанцыі. Фармальна з'яўленне новых грашовых прэтэнзіяў да Алеся Бяляцкага — праз 4 месяцы пасля вынясення прысуду — тлумачыцца тым, што нібыта не сплачаныя пені за пратэрмінаваную сплату падаткаў. Аднак юрысты задаюць справядлівае пытанне: а чаму ж гэтыя пені не былі ўключаныя ў прысуд ад 24 лістапада? Наталля Пінчук мяркуе, што гэта новая спроба ціску на Алеся. У інтэрв'ю "Радыё Свабода" яна заявіла: "Відавочна, справа Алеся не вырашана. Тое, што па прысудзе было сплачана, гэта, як бачым, не было канчатковым. Гэта новае рашэнне можа гаварыць аб тым, што могуць быць прынятыя новыя і новыя рашэнні, якія могуць ускладняць сітуацыю Алеся". Жонка палітвязня збіраецца аспрэчваць незаконнае, на яе думку, рашэнне ў судзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён атрымаў рашэнне суда Першамайскага раёна Мінска ад 29 сакавіка сёлета "аб спагнанні пені" ў суме 140 266 151 руб. і дзяржаўнага мыта 7 013 307 руб.
|
|