Ініцыяваць бясплатны праезд для студэнтаў Мінадукацыі не будзе. 21.by

Ініцыяваць бясплатны праезд для студэнтаў Мінадукацыі не будзе

06.05.2012 13:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ініцыяваць бясплатны праезд для студэнтаў Мінадукацыі не будзе


"Ці могуць спадзявацца студэнты дзённай формы навучання на бясплатны праезд у грамадскім транспарце ў наступным навучальным годзе?" — такое пытанне прагучала на сустрэчы студэнцкага актыву Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам.

— Рашэнне даць студэнтам сталічных ВНУ магчымасць бясплатна карыстацца гарадскім пасажырскім транспартам належыць выключна сталічнай мэрыі, і Міністэрства адукацыі вельмі станоўча ацэньвае гэты крок насустрач моладзі з боку кіраўніцтва Мінгарвыканкама. Аднак узнімаць пытанне аб прадастаўленні права бясплатнага праезду для ўсіх студэнтаў краіны мы не плануем. Больш за тое, я абсалютна ўпэўнены, што сёння ёсць дастаткова магчымасцяў, каб маладыя людзі маглі падзарабіць і не браць на гэтыя мэты грошы ў сваіх бацькоў, — падкрэсліў Сяргей Маскевіч. — Або студэнты возьмуць грошы ў сваіх бацькоў, або дзяржава возьме грошы на ўтрыманне гарадскога пасажырскага транспарту з усіх нас, але маладыя людзі павінны зразумець, што хтосьці гэтыя грошы павінен будзе зарабіць. Нічога бясплатнага не бывае. У Мінску знайшліся фінансавыя магчымасці, каб падтрымаць студэнтаў такім чынам. Я расцэньваю гэта як знак удзячнасці студэнцкай моладзі за яе ўклад у развіццё сталіцы, за вашу актыўнасць. Але не ва ўсіх рэгіёнах ёсць такія магчымасці...
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Больш за тое, я абсалютна ўпэўнены, што сёння ёсць дастаткова магчымасцяў, каб маладыя людзі маглі падзарабіць і не браць на гэтыя мэты грошы ў сваіх бацькоў", -...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика