Абмяняць сваю долю можна.... 21.by

Абмяняць сваю долю можна...

08.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мая дачка з мужам і дзецьмі жыве (і зарэгістравана) у непрыватызаванай кватэры свекрыві. Не так даўно маладыя развяліся, і дачка цяпер мае намер выдзеліць сабе долю ў агульнай плошчы кватэры, якая прыпадае на яе і дзяцей. Калі гэта адбудзецца, ці зможа яна абмяняць альбо прадаць сваю долю?

А.Р., г. Баранавічы

Па ўсім відаць, дачка аўтаркі ліста ўсялілася ў кватэру свекрыві на законных падставах у якасці члена сям'і наймальніка жылога памяшкання.

У выпадку, калі членам сям'і яна быць перастала, але працягвае пражываць, за ёй, калі іншае не вызначана заключаным пісьмовым дагаворам аб парадку карыстання жылым памяшканнем, захоўваюцца ранейшыя абавязкі і правы. У прыватнасці (арт. 61 Жыллёвага кодэкса) права патрабаваць заключэння з ёй асобнага дагавора найму, калі з пісьмовай згоды астатніх паўналетніх членаў сям'і, якія пражываюць з ёй, і ў адпаведнасці з належнай ёй доляй агульнай плошчы жылога памяшкання альбо ў адпаведнасці з дагаворам аб парадку карыстання жылым памяшканнем ёй можа быць выдзелена ізаляванае жылое памяшканне.

У адпаведнасці з арт. 77 Кодэкса паўналетні член сям'і наймальніка жылога памяшкання мае права з пісьмовай згоды наймадаўцы, наймальніка, астатніх паўналетніх членаў сям'і, а таксама іншых грамадзян, за якімі захоўваецца права карыстання жылым памяшканнем, абмяняць жылое памяшканне, якое прыпадае на яго долю, з іншым грамадзянінам пры ўмове, што грамадзян, які заязджае ў парадку абмену, усяляецца ў якасці члена сям'і наймальніка гэтага памяшкання. Калі паміж членамі сям'і наймальніка жылога памяшкання не дасягнута згода аб абмене жылога памяшкання, то любы паўналетні член сям'і наймальніка мае права патрабаваць у судовым парадку прымусовага абмену займанага жылога памяшкання.

Прадаць жа долю агульнай плошчы ў выглядзе асобнага памяшкання, якая прыпадае на дачку аўтаркі ліста і яе дзяцей, стане магчыма толькі пасля прыватызацыі. Для яе наймальнік, паўналетнія члены яго сям'і, а таксама іншыя грамадзяне, за якімі ў адпаведнасці з заканадаўствам захоўваецца роўнае з наймальнікам права карыстання гэтым жылым памяшканнем, падаюць заяву аб прыватызацыі ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган альбо ў орган кіравання юрыдычнай асобы, у гаспадарчым распараджэнні або аператыўным кіраванні якой знаходзіцца жылое памяшканне. Заява аб прыватызацыі падпісваецца ўсімі ўказанымі грамадзянамі — як тымі, хто ўдзельнічае, так і тымі, хто не ўдзельнічае ў прыватызацыі. У заяве аб прыватызацыі павінна быць паказана згода на афармленне прыватызацыі на аднаго або ўсіх членаў сям'і, якія ўдзельнічаюць у прыватызацыі, і на долевы ўдзел грашовымі сродкамі ў выкупе часткі жылога памяшкання, якая не аплачана за кошт жыллёвай квоты (сумы квот), а таксама пералічаны ўсе асобы, якія маюць права карыстання займаным жылым памяшканнем.

У рашэнні аб прыватызацыі паказваюцца ўсе яе ўдзельнікі, памер унесеных кожным з іх жыллёвых квот і сума грашовых сродкаў па выкупе часткі жылога памяшкання, якая не аплачана за кошт жыллёвай квоты (сумы квот), а таксама па патрабаванні ўдзельнікаў прыватызацыі — іх долі ў жылым памяшканні, якія адлюстроўваюцца ў дагаворы аб прыватызацыі жылога памяшкання і ў тэхнічным пашпарце кватэры. Члены сям'і, якія пражываюць у прыватызаваным жылым памяшканні, але якія не бралі ўдзелу ў яго прыватызацыі, захоўваюць права карыстання гэтым жылым памяшканнем.

Грамадзянін, які прыватызаваў жылое памяшканне, мае права распараджацца ім на свой розум: прадаваць, дарыць, адпісваць, здаваць па дагаворы найму, заключаць іншыя здзелкі, якія не супярэчаць заканадаўству.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка з мужам і дзецьмі жыве (і зарэгістравана) у непрыватызаванай кватэры свекрыві. Не так даўно маладыя развяліся, і дачка цяпер мае намер выдзеліць сабе долю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика