Нона ЗАГАРОДНАЯ: "Неўзабаве будзе прэстыжна гаварыць аб тым, што ты — фельчарка або акушэрка". 21.by

Нона ЗАГАРОДНАЯ: "Неўзабаве будзе прэстыжна гаварыць аб тым, што ты — фельчарка або акушэрка"

12.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 2006 года пры камітэце аховы здароўя г. Мінска ўведзена пасада галоўнага пазаштатнага спецыяліста па сястрынскай справе. Працягвае функцыянаваць створаны яшчэ ў 1997 годзе Савет медыцынскіх сясцёр, у склад якога ўваходзяць 11 найбольш вопытных і ініцыятыўных прадстаўнікоў прафесіі. У тым жа годзе пачало работу грамадскае аб'яднанне "Асацыяцыя медыцынскіх сясцёр", куды ўваходзяць амаль 4 тысячы спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

Паводле слоў галоўнай медыцынскай сястры 10-й мінскай гарадской клінічнай бальніцы, галоўнага пазаштатнага спецыяліста па сястрынскай справе камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, старшыні Асацыяцыі медыцынскіх сясцёр г. Мінска Ноны ЗАГАРОДНАЙ, асноўнай задачай вышэйзгаданых структур з'яўляецца стварэнне ўмоў для бесперапыннага вывучэння і ўдасканалення новых арганізацыйных формаў, тэхналогій аказання меддапамогі сястрынскім персаналам. Такая арганізацыя кіравання сястрынскімі кадрамі дае магчымасць аналізаваць кадравы склад, вырашаць канкрэтныя задачы для кожнай медустановы.

Спецыялісты з сярэдняй медыцынскай адукацыяй — наогул самая шматлікая група спецыялістаў у сістэме аховы здароўя. Першая даследчыца і заснавальніца сучаснай сястрынскай справы Флорэнс Найцінгейл, якая перавярнула погляды грамадства на ролю медсястры ў сістэме аховы здароўя, неяк сказала: "Медсястра — гэта ногі хворага, вочы аслеплага, апора дзіцяці і старому, крыніца ведаў і ўпэўненасці для маладой маці, вусны тых, хто надта слабы або паглыблены ў сябе, каб размаўляць".

— Патрабаванні да медсясцёр сёння досыць высокія, — удакладняе Нона Канстанцінаўна. — Па-першае, трэба адзначыць станоўчую дынаміку ў наяўнасці кваліфікацыйных катэгорый у нашых спецыялістаў, пастаяннае павышэнне прафесійнага ўзроўню. Па-другое, працоўныя месцы актыўна камп'ютарызуюцца, а значыць, патрабуецца валоданне камп'ютарнымі праграмамі. Аднымі з першых распрацавалі ўнутраную камп'ютарную праграму 2-я дзіцячая клінічная бальніца, дзіцячая інфекцыйная бальніца, бальніца хуткай медыцынскай дапамогі. У клініках сёння функцыянуюць аператыўныя аддзелы, які звязваюць усе аддзяленні, што вельмі істотна эканоміць час на вырашэнне ўнутрыбальнічных пытанняў, у тым ліку вызваляе старшых медсясцёр ад працаёмкай папяровай працы...

У першую чаргу ў гэтую прафесію ідуць па веды: як аказваць першую медыка-санітарную дапамогу ў паліклініцы, амбулаторыі ці на даму, выконваць лячэбна-дыягнастычныя працэдуры і ажыццяўляць індывідуальны догляд, праводзіць рэабілітацыйныя і адаптацыйныя мерапрыемствы хранічным хворым, састарэлым і інвалідам, абследаваць пацыентаў падчас агульнай дыспансэрызацыі. Медсёстры і фельчары могуць таксама ажыццяўляць самастойны прыём пацыентаў у паліклініках, афтальмалагічных, эндакрыналагічных і оталарынгалагічных кабінетах, праводзіць прафілактычны прыём дзяцей ранняга ўзросту, выконваць візіты на дом, аказваць даўрачэбную дапамогу пры неадкладных станах, ажыццяўляць навучанне ў школах бранхіяльнай астмы, цукровага дыябету, артэрыяльнай гіпертэнзіі...

Аднак будучы спецыяліст "сярэдняга звяна" павінен мець на ўвазе яшчэ і тое, што, акрамя спецыфічных ведаў, яму спатрэбіцца адпаведны псіхалагічны настрой. Настрой на пацыентаў. Пацыент у стацыянары чакае не толькі працэдур і маніпуляцый, якія павінны палепшыць стан яго здароўя. Яму патрэбна элементарная ўвага, добрае слова. Аднак не толькі медсёстры павінны быць міласэрнымі да пацыентаў, але і пацыенты — да медсясцёр. Здараецца, асацыяцыя бярэ ўдзел у разборы канфліктных сітуацый, якія ўзнікаюць паміж медсёстрамі і пацыентамі, аднак апошнія нярэдка не жадаюць разбірацца, а патрабуюць выключна пакарання.

Пэўны час у горадзе назіралася праблема з укамплектаваннем сярэднім медперсаналам рэанімацыйных аддзяленняў. У параўнанні з іншымі калегамі асістэнты ўрачоў высокатэхналагічных аперацый атрымлівалі вельмі нізкі заробак. Пытанне нядаўна было вырашана з дапамогай увядзення спецыяльнай даплаты, і медперсанал, які ўдзельнічае ў высокатэхналагічных аператыўных умяшаннях, зараз зарабляе да 5-6 млн рублёў, у залежнасці ад кваліфікацыйнай катэгорыі. А медсёстрам тэрапеўтычнага профілю паліклінік заработная плата павялічана на 40 працэнтаў ад планавага фонду заработнай платы гэтай катэгорыі работнікаў.

— Прадстаўнікам нашай прафесіі прадастаўляецца значная самастойнасць у практыцы, — дадае Нона Загародная. — Медперсанал павінен умець даказваць рацыянальнасць усіх сваіх рашэнняў і дзеянняў, якія ўплываюць на якасць догляду і канчатковы вынік працы. Я ўпэўнена, што неўзабаве будзе прэстыжна гаварыць аб тым, што ты — медсястра, фельчарка, акушэрка...

Святлана БАРЫСЕНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 2006 года пры камітэце аховы здароўя г. Мінска ўведзена пасада галоўнага пазаштатнага спецыяліста па сястрынскай справе. Працягвае функцыянаваць створаны яшчэ ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика