Лідзія Ярмошына: "Выбаршчыку патрэбны канкрэтны кандыдат з рэальнай адказнасцю". 21.by

Лідзія Ярмошына: "Выбаршчыку патрэбны канкрэтны кандыдат з рэальнай адказнасцю"

15.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выбаршчыку патрэбны канкрэтны кандыдат і канкрэтная персона з рэальнай адказнасцю, якая будзе выбрана яго волевыяўленнем. Такое меркаванне выказала ў праграме "Карціна свету" на тэлеканале РТР-Беларусь старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

"У сваім Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнт зняў вялікі камень з маёй душы, паколькі магла паступіць прапанова аб нейкім рэвалюцыйным пераўтварэнні напярэдадні выбараў і наогул аб змяненні выбарчай сістэмы", — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама. Яна адзначыла, што сама доўгі час была прыхільніцай пераходу да новай выбарчай сістэмы — прапарцыянальнай, гэта значыць па партыйных спісах. Бо ў выбарчай кампаніі ўдзельнічае такая вялікая колькасць кандыдатаў-маргіналаў, людзей, якія сваім удзелам проста дыскрэдытуюць ідэю выбараў. "Я лічыла, што калі ў выбарах будуць удзельнічаць партыі і не будзе гэтых самавылучэнцаў, мы атрымаем якасны кандыдацкі корпус, таму што партыі будуць вылучаць лепшых", — растлумачыла Лідзія Ярмошына. У той жа час вопыт краін-суседзяў сведчыць аб тым, што выбаршчыку патрэбны рэальны кандыдат. У прыватнасці, галоўным лозунгам мітынгуючых пасля парламенцкіх выбараў у Расіі быў лозунг: "Пяройдзем да мажарытарнай выбарчай сістэмы".

На думку Лідзіі Ярмошынай, Прэзідэнт вельмі ўзважана падышоў да тэмы выбараў, ён "па-добраму кансерватыўны ў гэтым плане". Пастаянна мяняць закон аб выбарах добра толькі для двух катэгорый — для журналістаў, таму што ім будзе пра што пісаць, і для палітычных авантурыстаў: для іх з'яўляецца новая магчымасць паразважаць.

"Выбаршчык не любіць нейкія абстрактныя партыйныя спісы. Аднак калі няма такой выбарчай сістэмы, партыі не развіваюцца", — заўважыла старшыня Цэнтрвыбаркама. Не варта забываць і аб тым, што Беларусь — небагатая дзяржава. "Я не думаю, што цяпер у выбаршчыкаў будзе папулярнай ідэя аб пераходзе да прапарцыянальнай сістэмы, пры якой палітычныя партыі будуць фінансавацца з бюджэту. Сумняваюся, што пры нашых эканамічных рэаліях хто-небудзь з выбаршчыкаў выкажацца пазітыўна па гэтым пытанні", — сказала Лідзія Ярмошына.

Вядома, без галасавання па партыйных спісах кандыдату ад апазіцыі няпроста трапіць у парламент. Яму трэба быць яркай персонай, якая сваімі ідэямі, сваёй асобай здольна захапіць выбаршчыкаў адной з акруг. Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, у парламент такія людзі трапляюць. У многіх з часам змяняюцца погляды. Так, нярэдка бывае, што тыя, хто першапачаткова пазіцыянаваў сябе з уладай, пазней пад уплывам розных абставін мяняюць свае перакананні і становяцца апазіцыянерамі. "Таму гаварыць, што мы выбіраем нешта нязменнае, аморфнае, немагчыма. Гэтак жа, як змяняецца наша ўласная сям'я. Часта выбіраеш аднаго чалавека, а праз чатыры гады атрымліваецца зусім іншы, з іншымі поглядамі", — адзначыла яна.

Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў час перадвыбарнай кампаніі ў беларускі парламент кандыдатам будзе прадастаўлена магчымасць удзельнічаць у дэбатах. Гэта магчыма ў тым выпадку, калі не менш за два кандыдаты, якія балатуюцца ў адной выбарчай акрузе, пажадаюць правесці дэбаты, ім будзе прадастаўлены час для тэле- і радыёдэбатаў.

Гаворачы аб магчымай рэакцыі Захаду на маючыя адбыцца парламенцкія выбары ў Беларусі, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што Беларусь праводзіць выбары ў першую чаргу для сябе. "Мы заўсёды праводзім іх свабодна, усе заходнія палітыкі, якія цікавяцца пытаннем Беларусі, маюць магчымасць і доступ да любой інфармацыі. Мы запрашаем іх наглядальнікаў без якіх-небудзь абмежаванняў", — дадала яна.

Што ж датычыцца змяненняў выбарчага заканадаўства, то старшыня Цэнтрвыбаркама нагадала, што апошнія змяненні ў 2010 годзе ў Беларусі праводзіліся са згоды і па просьбе БДІПЧ АБСЕ. "Тым не менш свае высновы яны робяць загадзя, пры гэтым спасылаючыся на меркаванне тых некалькіх апазіцыйных палітыкаў, якія на Захадзе лічацца аўтарытэтнымі, але мала вядомы беларускаму народу", — адзначыла яна.

Моцны парламент, на думку Лідзіі Ярмошынай, гэта парламент унутранай згоды. Калі гэтай згоды няма, то ён становіцца слабым і заганным і, зразумела, будзе тормазам грамадства, таму што не будуць развівацца ніякія дзяржаўныя праграмы. Сіла парламента ў тым, каб туды былі выбраны вельмі аўтарытэтныя людзі, а сам аўтарытэт будзе заснаваны на персаналіях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбаршчыку патрэбны канкрэтны кандыдат і канкрэтная персона з рэальнай адказнасцю, якая будзе выбрана яго волевыяўленнем. Такое меркаванне выказала ў праграме...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика