У Гродне пройдзе ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой Стыль": "Стартуй якасна!"
24.05.2012 13:58
—
Новости Общества
|
У Гродне пройдзе ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”: “Стартуй якасна!” 25-27 мая горад у трэці раз стане сталіцай беларускай журналістыкі. Дэвіз сёлетняга фэсту – “Стартуй якасна!”. Гэта пасланне маладым удзельнікам, якія робяць свае першыя крокі ў журналістыцы. Арганізатары, грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар” (Гродна) і “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск), абяцаюць дапамагчы зрабіць гэта прафесійна і годна. Прафесіяналы ў фатаграфіі, дакументальным кіно, інтэрнэт-тэхналогіях, газетах і інфармацыйных сайтах на працягу трох дзён будуць дзяліцца вопытам са сваімі пачынаючымі калегамі падчас майстар-класаў. Краязнаўца Віктар Кірэеў правядзе гістарычную вандроўку па журналісцкай Гародні. У апошні дзень фестывалю адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурса для маладых і пачынаючых аўтараў “Твой Стыль” , а таксама пераможцаў першага агульнанацыянальнага "ФотаБатлу". Увечары 26 мая для ўдзельнікаў фестывалю заграюць этна-трыа “АКАНА” і фолк-рокавы гурт “Людзі на балоце”. Галоўнай падзеяй Фестывалю стане ток-шоу “Журналістыка – 2020” у заключны дзень 27 мая. Уласны карэспандэнт польскага выдання “Gazeta Wyborcza” ў Беларусі Андрэй Пачобут, намеснік рэдактара “БелГазеты” Віктар Марціновіч, блогер Яўген Ліпковіч і карэспандэнт часопіса PRESS Мар’юш Кавальчык абмяркуюць бачанне перспектываў журналістыкі. Вядучы ток-шоу - рэдактар інфармацыйных і публіцыстычных праграм телеканала “Белсат” Алесь Залеўскі. Упершыню Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” адбыўся ў Гродне 18-20 траўня 2007 года. ІІ Фестываль (21-23.05.2010) быў прызнаны Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі “Лепшай рэгіянальнай падзеяй года”. Афіцыйная старонка ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” +37529 2884700 - Вітаўт Руднік, старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” +37529 7843221 – Хрысціна Марчук, старшыня аргкамітэта ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафесіяналы ў фатаграфіі, дакументальным кіно, інтэрнэт-тэхналогіях, газетах і інфармацыйных сайтах на працягу трох дзён будуць дзяліцца вопытам са сваімі...
|
|