Друкаванае слова было сілай ва ўсе часы
25.05.2012
—
Новости Общества
|
Пра гэта разважалі і падчас навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 95-годдзю заснавання і 70-годдзю першага падпольнага выхаду газеты “Звязда”. Можна ўявіць, колькі падзей за дзевяць з паловай дзесяцігоддзяў было адлюстравана на старонках газеты. Нездарма міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі ў сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі назваў “Звязду” нацыянальна-культурным набыткам беларускага народа, газетай, па матэрыялах якой можна вывучаць гісторыю краіны. — З’яўляючыся сапраўдным летапісцам нашага жыцця, — зазначыў доктар гістарычных навук, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, — газета заўсёды актыўна адстойвала дзяржаўныя прынцыпы, выступала за нацыянальна-культурнае адраджэнне, клікала на барацьбу ў гады ваенных выпрабаванняў. Дарэчы, перыяд Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца адным з самых яркіх старонак гісторыі выдання. Першы нумар падпольнай “Звязды” выйшаў ужо ў маі 1942 года. Для гітлераўцаў, якія разумелі моц беларускага друкаванага слова, гэта падзея была падобная да выбуху магутнай бомбы. Моцным словам, палымянымі заклікамі і трапнымі карыкатурамі змагалася газета з ворагам. Нездарма падчас канферэнцыі не з адных вуснаў гучалі словы: цяжка пераацаніць у гісторыі Беларусі ролю “Звязды” — газеты, якая ўпэўнена набліжаецца да свайго стагадовага юбілею. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта разважалі і падчас навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 95-годдзю заснавання і 70-годдзю першага падпольнага выхаду газеты “Звязда”. |
|