Долар і еўра "цягнуцца" адзін да аднаго. 21.by

Долар і еўра "цягнуцца" адзін да аднаго

26.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Долар патроху працягвае расці, еўра — апускаецца. Пакуль што апошні каштуе 1,257 долара, але ж за тры тыдні еўра да долара патаннеў на 5%. Занадта хутка.

Апошнім часам некаторыя буйныя фонды сталі пазбаўляцца еўрапейскай валюты. Магчымы выхад Грэцыі з еўразоны, праз які можа з'явіцца новы крызіс, выклікае недавер да еўра. Падзенне гэтай валюты ў маі для многіх было вельмі не толькі нечаканым, але і непазбежным. Калі еўра пачалі "скідваць", ён не мог не патаннець. І, відаць, цягнуцца гэта будзе альбо да таго часу, пакуль не вырашыцца ўсё канчаткова з Грэцыяй, альбо пакуль не пачнецца рэцэсія ў ЗША. А такое вельмі магчыма. Ва ўсялякім выпадку, так думае Кангрэс Злучаных Штатаў. Напрыканцы 2012 года ЗША пачнуць вельмі жорсткую эканомію. Напрыклад, будуць зняты падатковыя льготы, вырастуць падаткі для багатых і іншае. Аднак пасля такога даходы насельніцтва могуць знізіцца, а значыць, знізяцца падатковыя паступленні. Частку ж выдаткаў прыйдзецца павялічыць — хоць бы на страхаванне ад беспрацоўя. А ў цяжкай эканамічнай сітуацыі ЗША могуць перайсці ў рэцэсію, з якой выйдуць з вялікімі стратамі. Тады і долар атрымае дастаткова...

Пакуль жа і ў Беларусі назіраецца тое самае: долар падаражэў за гэты тыдзень на 10 рублёў (плюс 0,1%) да 8220, а еўра патаннеў на 60 рублёў (мінус 0,6%) да 10340. Яшчэ больш значна патаннеў расійскі рубель — на 2,5 рубля (мінус 1%). Ён цяпер каштуе 259 рублёў.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Долар патроху працягвае расці, еўра — апускаецца. Пакуль што апошні каштуе 1,257 долара, але ж за тры тыдні еўра да долара патаннеў на 5%. Занадта хутка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика