Даклад Дзярждэпартамента ЗША аб стане правоў чалавека ў свеце не заслугоўвае даверу. 21.by

Даклад Дзярждэпартамента ЗША аб стане правоў чалавека ў свеце не заслугоўвае даверу

26.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абнародаваны напярэдадні штогадовы даклад Дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб стане правоў чалавека ў свеце не заслугоўвае даверу. Такое меркаванне БЕЛТА выказаў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы гэты дакумент.

"Механізм збору інфармацыі і парадак складання гэтага даклада не даюць магчымасці разглядаць яго як дакумент, які заслугоўвае даверу", — сказаў Андрэй Савіных, дадаўшы, што менавіта па гэтай прычыне ў МЗС не бачаць неабходнасці каментаваць яго змест.

Злучаныя Штаты добра вядомы сваім выкарыстаннем праваабарончай тэматыкі ў якасці інструмента палітычнага маніпулявання. Яны выдатна разумеюць, што такім чынам яны разбураюць давер і тармозяць рэальнае развіццё ў гэтай галіне. Вузканацыянальныя і кароткатэрміновыя выгады для іх відавочна важнейшыя за прынцыпы ўстойлівага міжнароднага развіцця. Гэта адна з праяў крызісу амерыканскай дзяржаўнасці, якая не хоча прыняць шматпалярнасці і разнастайнасці шляхоў развіцця сучаснага свету", — падкрэсліў прадстаўнік МЗС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абнародаваны напярэдадні штогадовы даклад Дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб стане правоў чалавека ў свеце не заслугоўвае даверу. Такое меркаванне БЕЛТА выказаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика