"Купацца" пакуль холадна нават мікробам. 21.by

"Купацца" пакуль холадна нават мікробам

29.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Але некаторыя рэкрэацыйныя зоны ўжо гатовы для адпачынку. Беларускія эпідэміёлагі праінспектавалі пляжы краіны.

— Першы этап абследавання зон рэкрэацыі завершаны. На 46,5 працэнта правераных пляжаў былі знойдзены парушэнні санітарных нормаў і правілаў. Часцей за ўсё, гэта несвоечасовая ўборка, няскошаная трава, адсутнасць кантэйнераў для збору смецця, — расказала журналістам загадчык аддзялення камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына ЖАЎНЯК. — Адказных асоб аштрафавалі больш як на 3 мільёны рублёў.

Дзяржаўны санітарны надзор кантралюе толькі тыя пляжы, якія афіцыйна маюць статус зон адпачынку. Сёння такіх месцаў па краіне налічваецца 565. Спецыялісты адзначаюць, што некаторыя зоны рэкрэацыі пакуль не прасохлі пасля паводкі.

Дарэчы, калі з парадкам на пляжах існуюць праблемы, то мікрабіялагічныя ўзоры вады эпідэміёлагаў радуюць:

— З узятых 1200 узораў вады нездавальняючымі аказаліся менш чым 1 працэнт. Гэта цалкам зразумела, бо вада пакуль халодная, і ў ёй некамфортна нават мікробам, не тое што людзям, — адзначыла Ірына Жаўняк.

Перасцярогі не дарэмныя, бо купанне ў беларускіх вадаёмах часта забараняюць, напрыклад, з-за кішэчнай палачкі або цэркарыёзу . Калі зону адпачынку трэба ачысціць ад цэркарый, работнікі, што абслугоўваюць пляж, вымушаны збіраць ракавінкі малюскаў, якія з'яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі паразітаў. Згодна з санітарнымі правіламі, пры тэмпературы вады менш як 18 градусаў збор ажыццяўляецца 2 разы на тыдзень, а калі вада цяплейшая, чым 23 градусы, рабіць гэта даводзіцца штодзённа.

Што датычыцца камфортнасці пляжнага адпачынку, то тут, як расказала начальнік аддзела выкарыстання і аховы вод Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Таццяна Сліж, побач з рэкрэацыйнымі зонамі зроблена больш за 450 аўтастаянак, усталявана каля 700 грамадскіх прыбіральняў і 2500 кантэйнераў для смецця.

Пляжы каля вадасховішчаў, якія знаходзяцца побач з Мінскам (Заслаўскае, Крыніца, Пціч, Цна, Вяча і Дразды) падрыхтаваны для адпачынку. Як толькі дазволіць надвор'е, можна смела туды выбірацца. Для камфорту адпачывальнікаў на пляжах плануецца ўсталяваць гандлёвыя павільёны.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але некаторыя рэкрэацыйныя зоны ўжо гатовы для адпачынку. Беларускія эпідэміёлагі праінспектавалі пляжы краіны. — Першы этап абследавання зон рэкрэацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика