Дыялог і талерантнасць. 21.by

Дыялог і талерантнасць

30.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны чалавек імкнецца да шчасця. Для кагосьці мера яго адчування залежыць ад колькасці каштоўных рэчаў, для кагосьці шчасце — гэта ўсмешкі на тварах дзяцей, здароўе. А для туркаў, што жывуць у Беларусі, як прызнаюцца яны самі, шчасце — многа сяброў, прычым сапраўдных. Традыцыі дружбы, добразычлівых адносін да суседзяў, павага да старэйшых — тыя прынцыпы, кіруючыся якімі, туркі выхоўваюць сваіх дзяцей. Менавіта дзякуючы гэтаму можна захаваць мір і спагаду на ўсёй зямлі.

Фінікі і чыстая вада

Я ўпэўнілася ў гэтым падчас сустрэчы з туркамі, што па волі лёсу прыехалі жыць у Беларусь. Аб’яднаўшыся пад крылом грамадскай арганізацыі “Дыялог Еўразія”, запрашаюць яны да супрацоўніцтва і беларусаў. Членства ў суполцы не залежыць ад грамадзянства і нацыянальнасці. Туркі вядуць дыялог на тэмы беларуска-турэцкіх адносін, дэма-графіі, адукацыі, сям’і і паступова наладжваюць кантакты з прадстаўнікамі розных сфер дзейнасці, праводзяць дабрачынныя мерапрыемствы, ладзяць беларуска-турэцкія святы. На адным з такіх у час месяца Рамадан давялося пабываць і мне.

Дырэктар грамадскага аб’яднання “Дыялог Еўразія” Іхсан Дылекчы прыехаў жыць у нашу краіну, скончыўшы педагагічны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта. У Беларусі вучыліся яго сябры, і ён часта прыязджаў да іх. “Мне тут спадабалася, і я вырашыў прыехаць сюды жыць, — расказвае Іхсан. — Мінск сустрэў мяне сваёй светлай аўрай, спакоем, прыгожымі вуліцамі і праспектамі. На той час тут ужо быў адкрыты культурна-асветніцкі цэнтр турэцкай культуры, і я стаў у ім працаваць настаўнікам рускай мовы, потым намеснікам дырэктара”. Іхсан Дылекчы вось ужо амаль пятнаццаць гадоў жыве ў Беларусі і прызнаецца: хоць часам і сумуе па этнічнай радзіме, ніколі не шкадаваў, што застаўся жыць тут. Жонку выбіраў, як кажуць, “са сваіх”. Румейса не адразу згадзілася ехаць за мужам у Беларусь, аднак каханне і сям’я аказаліся мацней за сувязь з радзімай. Сёння ў сям’і Дылекчы двое сыноў. Каміль-Саід і Рамазан-Сеніх нарадзіліся ў Беларусі і сваёй радзімай лічаць і Турцыю, і Сінявокую краіну.

У турэцкай сям’і, як расказвае Іхсан, галоўная роля адведзена моцнай палове, але жанчына таксама адыгрывае значную ролю. “У некаторых сем’ях менавіта жанчыны — галоўныя карміцелі, — расказвае ён. — Многія з прадстаўніц прыгожай паловы займаюць высокія дзяржаўныя пасады. А вось сярод такіх прафесій, як настаўнік, журналіст, дзе беларусы прывыклі бачыць больш жанчын, у туркаў лідзіруюць прадстаўнікі моцнай паловы”.

У імя міру на ўсёй Зямлі

Яднае нас не толькі любоў да сваіх нацыянальных традыцый, але і гісторыя, шмат фактаў з якой застаюцца пакуль што невядомымі. Беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік Адам Мальдзіс расказвае пра лекарку і асветніцу Саламею Русецкую, што нарадзілася на Навагрудчыне. Ва ўзросце чатырнаццаці гадоў яе аддалі замуж за лекара-немца Якуба Хальпіра. Маладажоны адразу накіраваліся ў Стамбул, дзе Хальпір распачаў лекарскую дзейнасць. Саламея зацікавілася заняткамі мужа і неўзабаве пачала яму дапамагаць, а потым пачала практыкаваць сама. Нягледзячы на забарону лячэння мужчын жанчынамі па мусульманскіх звычаях, хрысціянка Саламея лячыла і мужчын, і жанчын, і дзяцей. Сярод яе пацыентаў былі турэцкія саноўнікі, сёстры султана і жанчыны яго гарэма. Пра гэта яна сама расказала ў сваім дзённіку-кнізе “Авантуры майго жыцця” на польскай мове. Аднак шмат якія старонкі жыцця лекаркі з Навагрудчыны да гэтай пары застаюцца невядомымі. Як дагэтуль няма адна-значнай версіі паходжання назвы аднаго з самых любімых месцаў для адпачынку ў наваколлі Стамбула — польскага пляжа. Ёсць згадкі, што назвалі яго ў знак таго, што тут жылі бежанцы з Рэчы Паспалітай у часы яе падзелаў. Неаднаразова там бываў заснавальнік польскага рамантызму Адам Міцкевіч. Словам, адкрыццё Турцыі для Беларусі і Беларусі для Турцыі яшчэ наперадзе. І гэта толькі адзін з аспектаў дзейнасці грамадскага аб’яднання “Дыялог Еўразія”.

Марына КУЗЬМІЧ, “НГ”

В книжном салоне издательства “Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки” “PRезентация” представительницы Белорусского союза женщин и общественного объединения “Диалог Евразия” побывали в роли невест.

Одним из самых интригующих моментов встречи “В кругу подруг” стал старинный турецкий свадебный обряд “Ночь хны”. Это своеобразный турецкий девичник. Невеста надевает роскошный наряд, ее голову покрывают красной вуалью. Подруги обносят вокруг нее поднос с зажженными свечами и хной. На кисти рук и запястья невесты хной наносят замысловатые символические узоры. По традиции это таинство доверяют провести только замужней женщине, имеющей ребенка. Затем будущая свекровь кладет в расписанную ладонь невесты золотую монету. При этом гости танцуют турецкие народные танцы, поют песни и читают частушки.

Белоруски в свою очередь продемонстрировали турецким подругам обряд посвящения в “гаспадыню”. Девушки надевали национальные узорчатые фартуки и совершали обрядовые действа, призванные обеспечить счастье и благополучие новой семье. 

Ольга ЧИРУК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны чалавек імкнецца да шчасця. Для кагосьці мера яго адчування залежыць ад колькасці каштоўных рэчаў, для кагосьці шчасце — гэта ўсмешкі на тварах дзяцей,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика