AD.NAK! нагадвае пра дэдлайн: прыём работаў на ўдзел у фестывалі заканчваецца 11 чэрвеня. 21.by

AD.NAK! нагадвае пра дэдлайн: прыём работаў на ўдзел у фестывалі заканчваецца 11 чэрвеня

04.06.2012 14:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Роўна тыдзень застаўся да канца тэрміну падачы заявак на ўдзел у намінацыях і конкурсах Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

Прыём работаў на ўдзел у Трэцім фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! заканчваецца 11 чэрвеня. Аргкамітэт фестывалю нагадвае, што ўдзел у фестывалі бясплатны, таму кожны, каму цікавая беларускамоўная рэклама, можа паспрабаваць свае сілы і падаць свае работы.

Сёлета конкурсная праграма фестывалю складаецца з 11 намінацыяў і 7 конкурсаў. Намінацыі разлічаныя на прафесіяналаў у рэкламнай сферы. Тут кожны можа знайсці нішу, у якой ён пачуваецца найбольш дасведчаным.

Сярод намінацыяў вылучаецца Антыпрэмія “Каша сувораўская”, якая другі год запар збірае найгоршыя прыклады рэкламы, што скажаюць беларускую гісторыю ці сучаснасць. У гэтую намінацыю прымаюцца работы, якія ментальна ці ідэйна супярэчаць беларускай культуры і традыцыі. Удзельнікам можа стаць любы, хто заўважыць супярэчнасць у рэкламе.

Акрамя намінацыяў на сёлетнім фестывалі ёсць багаты выбар конкурсаў на любы густ. Ужо трэці год запар ладзіцца конкурс канцэптаў, якія не знайшлі практычнай рэалізацыі. Супольна з арганізатарамі бізнэс-гульні BigIn ладзіцца конкурс “Alma Матуля”, разлічаны на студэнцкую аўдыторыю. Ім прапануецца стварыць канцэпцыю прасоўвання брэнду свайго ўніверсітэта з выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі. Конкурс падтрымалі Бізнэс-школа ІПМ і партал RABOTA.TUT.BY.

Людзі, што любяць беларускую мову, могуць узяць удзел у конкурсе “Убач сваю мову”. У ім неабходна стварыць постар альбо серыю постараў фармату А3, у якіх будуць прадэманстраваныя выгады выкарыстання беларускай мовы ў штодзённым жыцці.

Супольна з фотастудыяй ZНЯТА Studio ладзіцца конкурс рэкламнага фотаздымка. Сёлета ён ладзіцца ў чатырох паднамінацыях: “СМАЧНА”, “ПРЫГАЖОСЦЬ”, “РОДНЫ КУТ”, “ІМІДЖ AD.NAK!”.

Самы еўрапейскі беларускі мабільны аператар velcom падтрымаў конкурс “Еўропа ўнутры Беларусі”. Удзельнікі конкурсу павінныя даслаць у любой зручнай для іх форме ідэю, якая б паказала Беларусь як еўрапейскую краіну.

Мыльны брэнд KARALI заснаваў конкурс “У мыле сэнс” на найлепшую назву і запакоўку для мыла. Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: гатунак мыла для мужчын і гатунак мыла, які адлюстроўвае значны культурны альбо гістарычны феномен.

А для конкурсу пераагучвання сёлета выстаўлены ролік брэнду Jim Beam. На сайце Фестывалю AD.NAK! можна спампаваць відэадарожку, на якую неабходна накласці запісаны беларускі тэкст.

Ва ўсіх конкурсах і намінацыях пераможцаў чакаюць дыпломы і каштоўныя прызы ад партнёраў фестывалю.

Кульмінацыяй фестывалю стане Вялікі фестывальны дзень, які пройдзе 5 ліпеня. Адукацыйная праграма фестывалю будзе складацца з серыі майстар-класаў беларускіх і замежных прафесіяналаў у галіне рэкламы, а завершыцца дзень цырымоніяй узнагароджання пераможцаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роўна тыдзень застаўся да канца тэрміну падачы заявак на ўдзел у намінацыях і конкурсах Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика