У гэтым годзе на Дубровеншчыне пабудуюць толькі 5 сельскіх жылых дамоў
13.06.2012 13:04
—
Новости Общества
|
У гэтым годзе на Дубровеншчыне пабудуюць толькі 5 сельскіх жылых дамоў У апошнія два гады рэзка скараціліся дзяржаўныя інвестыцыі ў будаўніцтва жылля на сяле. Сёлета плануецца здаць у эксплуатацыю на сельскіх вуліцах толькі пяць аднакватэрных жылых дамоў.
Практычна завершана будаўніцтва дома на адной з вуліц вёскі Валяўкі, узвядзенне якога будаўнікі ПМК-53 пачалі ў мінулым годзе. У гэтыя дні работнікі гэтай арганізацыі праводзяць добраўпарадкаванне тэрыторыі ля дома. Так што недалёка той час, калі сям’я аднаго з лепшых механізатараў КУСГП “Арловічы” Юрыя Мікалаевіча Філіпенкі справіць наваселле ў новым доме з усімі зручнасцямі. У бліжэйшыя месяцы адбудуцца наваселлі і на адной з вуліц аграгарадка Чырына. Тут работнікі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Белбудлік” завяршаюць будаўніцтва двух аднакватэрных дамоў з усімі зручнасцямі. Днямі мне давялося быць на гэтай новабудоўлі. Адзін з дамоў практычна гатоў да засялення. У другім засталося выканаць унутраныя аддзелачныя работы. Па словах маляра-тынкоўшчыка Аляксандра Каўрова, ужо ў гэтым месяцы ўсе работы будуць завершаны і дзяржаўная камісія дасць ацэнку гатоўнасці дамоў да эксплуатацыі. Яшчэ два аднакватэрныя дамы плануецца пабудаваць у аграгарадку Дабрынь. У мінулым годзе будаўнікі ПМК-53 тут заклалі падмуркі, цяпер вырашаецца пытанне аб адкрыцці фінансавання гэтай новабудоўлі. Завяршэнне будаўніцтва дамоў у гэтым годзе зале- жыць толькі ад узроўню фінансавання будаўнічых работ, бо ў ПМК-53 дастаткова сіл, каб узвесці дамы ў вызначаныя тэрміны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнія два гады рэзка скараціліся дзяржаўныя інвестыцыі ў будаўніцтва жылля на сяле. |
|