Іранская рэальнасць: уваход вольны. 21.by

Іранская рэальнасць: уваход вольны

14.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мастацтва кіно дапаможа акунуцца ў загадкавы і экзатычны свет, поўны неверагоднага шчасця, зразумелых і незразумелых нам, беларусам, праблем

З 14 па 20 чэрвеня ў сталічным Доме кіно праходзіць Тыдзень іранскага кіно, які стаў ўжо традыцыйным і вельмі палюбіўся беларускім кінааматарам. Яно і не дзіўна. Іранскае нацыянальнае кіно сёння можна смела назваць адным з сусветных лідараў. Сціпла і мэтанакіравана іранскае кіно заваёўвае прызы самых прэстыжных кінафестываляў свету.

Так і гэтым разам у беларусаў ёсць магчымасць паглядзець выбітныя іранскія фільмы апошніх пяці гадоў. Напрыклад, стужка Азгара Фахрадзі "Развод Надэра і Сімін" на 61-ым Берлінскім кінафестывалі атрымала... мала таго, што "Залатога мядзведзя", дык яшчэ і двух сярэбраных: за найлепшыя мужчынскую і жаночую ролі. Яшчэ і "Оскара" ў прыдачу — за найлепшы фільм на замежнай мове. А самога 40-гадовага рэжысёра Азгара Фахрадзі называюць тым, хто вярнуў моду на іранскае кіно ў Еўропе. Стужка "Развод Надэра і Сімін" — складаная сацыяльная драма, дзе ва ўмовах своеасаблівага іранскага стаўлення да разводу, Надэр і Сімін усё-ткі вырашаюць афіцыйна разысціся. Гэтае рашэнне даецца ім вельмі няпроста і выклікае шмат розных наступстваў. Кадр з iранскага фiльма Азгара Фахрадзi "Развод Надэра i Сiмiн" (2011), якi атрымаў "Залатога мядзведзя" на 61-ым Берлiнскiм кiнафестывалi.

Гісторыя іранскага мараплавання захапляльна і гістарычна дакладна распавядаецца ў фільме Мухамада Базоргнія "Марскі шаўковы шлях" (2011). Фільм пралівае святло на таямніцы гісторыі іранскага мараплавання. Менавіта іранец Салейман Шыраф, згодна з гістарычнымі дакументамі, быў першым мараком, які пераплыў Індыйскі акіян. І менавіта яго маршрут пазней назвалі марскім "шаўковым шляхам", які многія гандляры скарыстоўвалі для дастаўкі сваіх тавараў у Кітай.

Фільмы пра канфлікты паміж мужчынамі і жанчынамі, пра псіхалагічныя траўмы падлеткаў і незвычайныя выпрабаванні, якія могуць напаткаць сям'ю: "Драўляны мост", "Прыватнае жыццё спадара і спадарыні М", "Канаплянка", "Кавалак цукру", "Мужчынам уваход забаронены". На працягу тыдня вы зможаце бясплатна дзівіцца на найлепшыя іранскія фільмы апошніх гадоў на вялікім экране.

Наогул, іранскаму кіно больш за 80 гадоў. Але яго асаблівы росквіт пачаўся каля 30 гадоў таму. Пачынаючы з 1980-га, кіраўніцтва Ірана выпрацавала мэтанакіраваную палітыку па падтрымцы нацыянальнага кінематографа. Хаця, зразумела, у такой кансерватыўнай, у пэўным сэнсе, краіны існуюць і свае абмежаванні для творцаў. Скажам, бывае, што мастак можа гаварыць не пра ўсё. Тым не менш, у іранскага кінематографа ёсць выдатныя імёны, якія гавораць за сябе самі: Абас Кіярастамі, Махсэн Махмалбаф, Маджыд Маджыдзі, Мар'ян Сатрапі, Дарыюш Мехрджуі і інш.

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастацтва кіно дапаможа акунуцца ў загадкавы і экзатычны свет, поўны неверагоднага шчасця, зразумелых і незразумелых нам, беларусам, праблем
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика