Стыхія на некалькі гадзін паралізавала работу ў Ганцавіцкім раёне. 21.by

Стыхія на некалькі гадзін паралізавала работу ў Ганцавіцкім раёне

14.06.2012 10:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стыхія на некалькі гадзін паралізавала работу ў Ганцавіцкім раёне

           


Прадпрыемствы, магазіны, банкі, дзяржаўныя і камерцыйныя ўстановы з-за адсутнасці электрычнасці была паралізаваны на некалькі гадзін у Ганцавіцкім раёне пасля шквальнага ветру, які пранёсся на тэрыторыі Ганцаўшчыны каля 15 гадзін 13 чэрвеня.

Як паведамілі мясцовыя спецыялісты электрасетак, пад час буры былі пашкоджны адразу дзве лініі электраперадач, магутнасцю 110 тысяч вольт, якія сілкуюць горад. Але не толькі горад, амаль усе вёскі раёна, акрамя вёскі Малькавічы, былі часова абясточаны.

Па словах намесніка начальніка элетрасетак Віталя Давыдчыка, брыгады аператыўна адрэагавалі і падключылі электрычнасць на самых важных аб’ектах праз лініі, якія выкарыстоўваюцца пад час аварыйных выпадкаў.

“У першую чаргу падключылі хлебазавод, дзіцячыя садкі, банкі, магазіны. Спрабуем ахапіць найбольшую колькасць важных прадпрыемстваў і арганізацый , але магутнасці ліній падключыць усе аб'екты не хапае “ , - сказаў “ГЧ” Віталь Іванавіч, які таксама на той час ў складзе аварыйнай брыгады выехаў на ліквідацыю наступстваў.

Ганцавіцкія работнікі электрасетак справацалі досыць хутка. Электрычнасць у горадзе з’явілася на некаторых прадпрыемствах праз гадзіну, а на большай тэрыторыі горада святло з’явілася праз дзве з паловай гадзіны.

Амаль да 22 гадзін святло ў дамах не было стабільным. Увечары час ад часу яно знікала, раздразняючы асабліва мужчын, якія глядзели еўрапейскія матчы па футболе.

Колькі часу будзе доўжыцца рамонт асноўных ліній элетраперадач з напругай 110 тысяч вольт, і наколькі сур'ёзны ўрон нанесла стыхія, мы паведамім пазней.  

Учора TUT.BY таксама паведамляў пра перабоі з электрычнасцю ў Ганцавіцкім раёне

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрыемствы, магазіны, банкі, дзяржаўныя і камерцыйныя ўстановы з-за адсутнасці электрычнасці была паралізаваны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика