Разбіраў дом і загінуў. 21.by

Разбіраў дом і загінуў

19.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Верхнядзвінску на вуліцы Маскоўскай падчас разбору дома загінуў чалавек.

— Гэты дом быў прызнаны непрыдатным для далейшага пражывання, жыхароў рассялілі па іншых адрасах пасля пажару ў снежні пазамінулага года, — паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях. — Высветлілася, што ў гэтым драўляным, абкладзеным цэглай сямікватэрным аднапавярховым доме, пабудаваным напрыканцы 1950-х гадоў, у пакоі абвалілася драўлянае перакрыцце. Пад заваламі аказаўся грамадзянін 1963 года нараджэння, непрацуючы, без пэўнага месца жыхарства. Як высветлілася, мужчына самавольна праводзіў дэмантаж будаўнічых канструкцый для ўласных патрэб.

Каля дзвюх гадзін дня выратавальнікі з дапамогай механізаванага аварыйна-выратавальнага абсталявання выцягнулі з-пад будаўнічых канструкцый цела загінулага.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Верхнядзвінску на вуліцы Маскоўскай падчас разбору дома загінуў чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика