ФАКТЫ, ПАДЗЕІ, НАВІНЫ. 21.by

ФАКТЫ, ПАДЗЕІ, НАВІНЫ

19.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Народнае" ІРО Мінскага завода пеністых він завершана: прададзена 68,63% акцый

У мінулую пятніцу быў апошні дзень, калі можна было набыць акцыі ААТ "Мінскі завод пеністых він". Як паведамілі ў ТАА "Агенцтва дзелавых сувязяў", усяго з 2 мая па 15 чэрвеня 2012 года пад час "народнага" ІРО было рэалізавана 68,63% акцый ад усяго выпуску: заключана 863 здзелкі, прададзена 164704 акцыі на агульную суму 28,238 мільярда беларускіх рублёў. На працягу гэтага тыдня вынікі публічнага размяшчэння акцый будуць зацверджаны, і адпаведныя змены будуць унесены ў статут акцыянернага таварыства. Каштоўныя паперы зарэгіструюць у рэестры, ім будуць прысвоены пастаянныя нумары — пасля гэтага кожны, хто набыў сабе акцыі Мінскага завода пеністых він, атрымае законнае права ўласнасці на іх.

Павел БЕРАСНЕЎ.

Нават дрэвы не вытрымалі...

Вецер, які прайшоўся па тэрыторыі Гомельшчыны, моцна пашкодзіў цагляны кароўнік у вёсцы Шарэйкі КСУП "Прудокскае" ў Калінкавіцкім раёне. Стыхія значна пакалашмаціла і дах сенасклада. Нарабіў бяды вецер і ў абласным цэнтры. Дзясяткі магутных і прыгожых дрэў па вуліцы Перамогі і ў Піянерскім скверы Гомеля зваліліся пад націскам стыхіі. Людзі пры гэтым не пацярпелі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Дрэва разбурыла дах

У гарадскім пасёлку Лёзна на вуліцы Гагарына ў выніку моцнага ветру дрэва ўпала на жылы дом і цалкам разбурыла дах.

— Хуткасць парываў ветру ў райцэнтры дасягала 15-18 метраў за секунду. У выніку падзення дрэва дах дома быў пашкоджаны на ўсёй плошчы. Пацярпелых няма. Дом належыць жанчыне, фельчару ўстановы аховы здароўя "Лёзненская Цэнтральная раённая бальніца". Супрацоўнікі МНС распілавалі дрэва і сцягнулі яго з даху дома. Пытанне па аднаўленні даху будзе вынесена на пасяджэнне раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Народнае" ІРО Мінскага завода пеністых він завершана: прададзена 68,63% акцый У мінулую пятніцу быў апошні дзень, калі можна было набыць акцыі ААТ "Мінскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика