Марыян ЛУПУ: "У Беларусі і Малдовы ўзаемадапаўняльныя эканомікі"
26.06.2012
—
Новости Общества
|
Учора кіраўнікі Беларускага і Малдаўскага парламентаў падпісалі бестэрміновае пагадненне аб супрацоўніцтве Вынікам міжпарламенцкіх адносін паміж Беларуссю і Малдовай стаў афіцыйны візіт у гэтыя дні дэлегацыі парламента Рэспублікі Малдова ў нашу краіну. Першы пункт праграмы — падпісанне міжпарламенцкага пагаднення. — Пагадненне заклікана вывесці нашы адносіны на новы ўзровень, яно мае на ўвазе больш шырокія і больш інтэнсіўныя кантакты, абмен думкамі, пошук карысных для дзвюх краін ініцыятыў у сферы эканомікі, культуры, адукацыі і навукі, — пракаментаваў падпісанне дакумента Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль РУБІНАЎ. — Спецыяльна створаныя для гэтага парламенцкія камісіі закліканы знаходзіць новыя магчымасці для супрацоўніцтва. Але самае галоўнае — мы прадэманстравалі ўсяму свету, што нашы краіны цвёрда намераны павялічваць супрацоўніцтва на ўсю аглядную перспектыву. — У нас адзінае разуменне важнасці парламенцкай складовай, — пацвердзіў Старшыня Парламента Рэспублікі Малдова Марыян Лупу. — У гэтай складовай ёсць свае магчымасці, яны іншыя, чым па ўрадавай лініі. Парламенцкая дыпламатыя — вельмі добрая пляцоўка для таго, каб адносіны паміж краінамі сталі яшчэ больш эфектыўнымі. Важна, што апроч пэўнай палітычнай пазіцыі малдаўскага боку ёсць яшчэ пазіцыя ўзаемнай павагі, сяброўства і ўзаемнай падтрымкі паміж прадстаўнічымі ўладамі нашых краін. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА дадаў, што работа парламентарыяў не абмяжоўваецца супрацоўніцтвам толькі ў галіне заканатворчасці. Дэпутаты надаюць шмат увагі супрацоўніцтву ў культурнай, сацыяльнай і эканамічнай сферах. — Мы не падмяняем органы выканаўчай улады, дзейнічаем парламенцкімі метадамі, — падкрэсліў спікер ніжняй палаты беларускага парламента. — Дастаткова сказаць, што таваразварот з Малдовай летась склаў 320 млн долараў. Малдова зацікаўленая ў далейшых пастаўках беларускай тэхнікі, развіцці яе зборачнай вытворчасці на сваёй тэрыторыі. У сваю чаргу Беларусь купляе ў Малдовы плодаагародніну, вінаробную прадукцыю. Мы хочам актыўна развіваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Уладзімір Андрэйчанка заўважыў, наколькі важным для абедзвюх краін з'яўляецца ўзаемаразуменне падчас работы ў міжпарламенцкіх структурах. У прыватнасці, Беларусь разлічвае на падтрымку парламента Малдовы на пасяджэнні сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Манака, якая адбудзецца 4-5 ліпеня. "Там будуць разгледжаны 2 рэзалюцыі, якія датычацца Беларусі, — сказаў ён. — Адна падрыхтавана па нашай ініцыятыве, яна датычыцца новых відаў энергетыкі, аднаўляльных крыніц энергіі. Гэтая рэзалюцыя будзе цікавая і для вас, яе падпісалі 17 дзяржаў, 41 парламентарый. Другая рэзалюцыя, накіраваная супраць нас, складзена Брытаніяй, яна носіць аднабаковы характар, і мы хацелі б, каб яна не была падтрымана". Старшыня малдаўскага парламента назваў афіцыйны візіт сваёй дэлегацыі ў Беларусь новым якасным вітком у супрацоўніцтве дзвюх краін. Як былы міністр эканомікі, ён падкрэсліў: "У нас не канкурыруючыя, а ўзаемадапаўняльныя эканомікі". Праграма візіту, акрамя сустрэч з кіраўніцтвам беларускага парламента і ўрада, прадугледжвае знаёмства з работай Мінскага трактарнага завода, агракамбіната "Сноў", наведванне "Мінск-Арэны" і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора кіраўнікі Беларускага і Малдаўскага парламентаў падпісалі бестэрміновае пагадненне аб супрацоўніцтве
|
|