І "аналагі" — пад кантроль. 21.by

І "аналагі" — пад кантроль

26.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У першым чытанні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах і іх прэкурсорах", якім уводзіцца паняцце "аналагі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў", вызначаны парадак транспарціроўкі нарка-прэпаратаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама забарона прапаганды наркотыкаў.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандра ГАЎРЫЛАВА, наша краіна следам за іншымі сутыкнулася з праблемай распаўсюджвання курыльных сумесяў з сінтэтычнымі канабіноідамі, якія не падлягаюць дзяржаўнаму кантролю. Нязначная змена малекулярнай структуры рэчываў, якія кантролю падлягаюць, дазваляе ствараць "навінкі", якія кантролю не падлягаюць. Толькі летась МУС сумесна з Міністэрствам аховы здароўя былі забаронены 47 псіхатропных рэчываў і 10 прэкурсораў, а за апошнія два гады — 105 новых псіхатропаў, 34 прэкурсоры і тры наркарасліны. "Увядзенне паняцця аналагаў дазволіць нам забараніць свабодны абарот рэчываў сінтэтычнага і натуральнага паходжання, вартасці якіх падобныя на структуру і вартасці наркасродкаў і псіхатропаў, — кажа Аляксандр Гаўрылаў. — Адначасова новы праект закона прадугледжвае ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс — устанаўленне крымінальнай адказнасці за незаконны абарот аналагаў. Таксама з улікам вопыту замежных дзяржаў у якасці меры, скіраванай на зніжэнне попыту на наркотыкі, прапанавана выкарыстанне альтэрнатыўнай меры пакарання: асобы, якія пакутуюць ад нарказалежнасці, якія ўпершыню ўчынілі злачынства, могуць быць накіраваны ў спецыялізаваную установу для лячэння і рэабілітацыі. Гэта будзе стымуляваць добраахвотную пастаноўку на медыцынскі ўлік, спрыяць зніжэнню латэнтнай наркаманіі. Прапанавана таксама ўнесці і адміністрацыйную адказнасць за ўжыванне наркотыкаў у грамадскім месцы".

Толькі за 5 месяцаў выяўлена каля 1800 злачынстваў у галіне незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. З іх каля 1700 непасрэдна звязаны з незаконным абаротам, астатнія — са збытам. Спынена дзейнасць 45 наркапрытонаў (19 — у сталіцы). Устаноўлены 1172 асобы, якія ўчынілі крымінальныя дзеянні звязаныя з наркотыкамі. За дачыненне да незаконнага абароту затрымана 1149, за збыт — 136 чалавек. З незаконнага абароту канфіскавана звыш 53 кг псіхаактыўных рэчываў (пераважна марыхуана, гашыш, гераін, амфетаміны, какаін). Калі ў 2005 годзе былі выяўлены 2 падпольныя наркалабараторыі, то сёлета — ужо чатыры лабараторыі па вырабе сінтэтычных наркотыкаў і псіхатропаў і 6 памяшканняў, спецыяльна прыстасаваных для вырошчвання канапель. Расце і колькасць выяўленых каналаў паставак і транзітных перавозак на тэрыторыі краіны: калі ў 2007 годзе іх было 16, летась — 45, сёлета — ужо 29. Затрыманы 40 актыўных удзельнікаў і арганізатараў, у тым ліку жыхары Расіі і Літвы.

Загадчык сектара наркалагічнага маніторынгу РНПЦ псіхічнага здароўя Аляксей КРАЛЬКО:

— Першы кірунак работы Міністэрства аховы здароўя ў галіне барацьбы з наркаспажываннем звязаны з лячэннем і рэабілітацыяй нарказалежных. У большасці абласцей сёння ёсць рэабілітацыйныя цэнтры пры дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя. Акрамя таго, па ўсёй рэспубліцы дзейнічаюць некалькі дзясяткаў рэабілітацыйных цэнтраў на базе грамадскіх і рэлігійных арганізацый. Эфектыўнасць рэабілітацыі ў апошніх, дарэчы, досыць вялікая.

Другі наш кірунак — прафілактыка. Варта заўважыць, што праект закона аб наркатычных сродках прадугледжвае вызначэнне падыходаў да прафілактыкі, органаў, якія будуць займацца вышэйназванай дзейнасцю. Гэта сведчыць аб вельмі сур'ёзным падыходзе, хоць і цяпер на працягу кожнага года праводзяцца сотні і сотні розных мерапрыемстваў, акцый і г.д. Праўда, трэба прызнаць, што сёння не заўсёды спрацоўвае чыста інфармацыйны кампанент. І таму развіваецца такі кірунак, як навучанне моладзі неабходным жыццёвым навыкам: падлеткі павінны ўмець правільна сябе паводзіць у сітуацыі, калі ім прапануецца наркотык. Іншая справа, зараз ставіцца пытанне аб амаладжэнні мэтавай групы, з якой трэба праводзіць антынаркатычныя прафілактычныя мерапрыемствы. Праграмы па рабоце ў малодшай школьнай групе ўжо ўкараніліся. Напрыклад, у Германіі, дзе ў гадавыя вучэбныя планы ўведзены спецыяльныя мерапрыемствы па антынаркатычным навучанні.

У нашай краіне праводзяцца зараз і сацыялагічныя апытанні сярод падлеткаў — вывучаюцца стаўленне да праблемы, інфармаванасць, спецыфіка наркаспажывання. Вынікі паказваюць, што моладзь вельмі добра інфармаваная: 95 працэнтаў апытаных цудоўна ведаюць аб праблеме і наступствах наркаспажывання, аднак пры гэтым яны фактычна не абмяркоўваюць гэтую тэму паміж сабой.

Кансультант аддзела арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Беларусі Галіна ПЫШНІК:

— Міністэрства аховы здароўя выконвае ролю нацыянальнага цэнтра па кантролі легальнага абароту наркарэчываў, псіхатропаў і іх прэкурсораў. Размова ідзе пра сродкі, якія з'яўляюцца незаменнымі для аблягчэння болю і пакут пацыентаў, лячэння шэрагу хвароб. Дзяржаўны кантроль за абаротам наркатычных сродкаў уключае ў сябе некалькі кампанентаў, асноўныя з якіх — дзяржаўны кантроль у частцы ліцэнзавання дзейнасці, звязанай з абаротам наркотыкаў, кантроль за перамяшчэннем (увоз, вываз, транзіт) наркарэчываў, кантроль за вытрымліваннем суб'ектамі гаспадарання ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў пры атрыманні ліцэнзіі. Друкуецца рэспубліканскі пералік наркарэчываў, псіхатропаў і прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю. У апошнія гады Міністэрства аховы здароўя далучылася да міжнароднай анлайнавай сістэмы па абмене перадэкспартнымі паведамленнямі аб вывазе прэкурсораў з адной краіны і ўвозе ў іншую.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першым чытанні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика