За сваім сабакам прыйдзецца хадзіць з гаршком?
29.06.2012
—
Новости Общества
|
Выгульваць сабак можна толькі з прыналежнасцямі для ўборкі сабачых экскрэментаў. Каля машыны, якую вы прыпаркавалі, трэба прыбіраць. Гандляры кіёскаў і работнікі аўтазаправачных станцый павінны сачыць за чысцінёй тэрыторыі, якая побач. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі падрыхтавала праект новых правілаў па добраўпарадкаванні і ўтрыманні населеных пунктаў. Праект перададзены ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў “РГ” загадчык аддзялення камунальнай гігіены Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (ЦГЭ) Міхаіл Міхалевіч. Паводле яго інфармацыі, Маладзечанскі занальны ЦГЭ падрыхтаваў водзыў і дапаўненні ў гэты праект і накіраваў у ЦГЭ Мінскай вобласці. Паводле праекта, новыя правілы прымусяць гаспадароў сабак на выгул сваіх гадаванцаў браць з сабой “прыналежнасці для ўборкі сабачых экскрэментаў” і прыбіраць за імі. Выгульваць сабак на тэрыторыі вакол аднакватэрных жылых дамоў можна толькі тады, калі каля дома ёсць агароджа вышынёй не менш за два метры. Тэрыторыю вакол прыпаркаванага аўтамабіля на прыдамавой тэрыторыі гаспадар павінен прыбіраць ад смецця і снегу ў радыусе аднаго метра. Уласнікі гандлёвых кіёскаў і павільёнаў (аб’ектаў дробнарознічнага гандлю) павінны прыбіраць тэрыторыю вакол сваіх гандлёвых аб’ектаў у радыусе пяці метраў. Уласнікі аўтазаправачных станцый мусяць сачыць за парадкам на сваёй тэрыторыі ў радыусе ад 15 да 100 метраў. Па словах Міхаіла Міхалевіча, праект Савет міністраў можа зацвердзіць на працягу тыдня-трох месяцаў. Сяргей ЗЯНЬКО.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выгульваць сабак можна толькі з прыналежнасцямі для ўборкі сабачых экскрэментаў. Каля машыны, якую вы прыпаркавалі, трэба прыбіраць. Гандляры кіёскаў і работнікі... |
|