Сяргея Вітушку пахаваюць у Рагаве паблізу Радашкавічаў. 21.by

Сяргея Вітушку пахаваюць у Рагаве паблізу Радашкавічаў

04.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паніхіда за Сяргея Вітушку і развітанне з ім праходзіць у Мінску ў грэка-каталіцкім храме ў душпастырскім Цэнтры Святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст.м. «Аўтазаводская»). Пра гэта паведамляе сайт "Нашай нівы". Пахаваюць нябожчыка ў Рагаве ў Мінскім раёне, паблізу Радашкавічаў.

На адпяванне прыйшло больш за 100 чалавек. Царква не змяшчае ўсіх, частка людзей стаіць на вуліцы. Прыстутнічае Апостальскі Візітатар архімандрыт айцец Сяргей (Гаек).

Прыйшлі дзеячы культуры: паэт Міхаіл Анемпадыстаў, мовазнавец Сяргей Запрудскі, бард Кася Камоцкая, Зміцер Сідаровіч, Ігар Бабкоў.

Сяржук Вітушка памёр у віленскай лякарні ўранку 2 ліпеня. Ён быў кіраўніком легендарнай менскай «Талакі» — адной з першых паўпадпольных незалежніцкіх арганізацый у часы СССР. Два тыдні таму ў яго здарыўся інфаркт. Апошнія дні ён правёў у цяжкім стане і памёр на руках у жонкі Людвікі. Ён доўга цяжка хварэў на дыябет, страціў зрок і нагу.

Пахаваны Сяржук Вітушка паводле тэстаменту ў родавай вёсцы Рагава.
Крыніца: http://nn.by/

Вынікі пошуку

Глядзі таксама: Фотафакт: сляпы Вітушка вядзе экскурсію па Вільні

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паніхіда за Сяргея Вітушку і развітанне з ім праходзіць у Мінску ў грэка-каталіцкім храме ў душпастырскім Цэнтры Святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст.м....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика