На веласіпедзе ў Будслаў
05.07.2012
—
Новости Общества
|
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў веласіпедную пілігрымку ў санктуарый Маці Божай у Будславе. Раніцай каля муроў касцёла святых Сымона і Алены людзей хапала. Сабраліся тыя, хто вырашыў выправіцца ў штогадовае паломніцтва да абраза Маці Божай, апякункі Беларусі, не пешшу, не на аўтобусах, а на веласіпедах. Разам з вернікамі і Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп, які не толькі блаславіў пілігрымаў на добры шлях, але і правёў на веласіпедзе вернікаў з Мінска.
Як дадаў ксёндз Юрый, на веласіпедах у Будслаў паехалі і з іншых парафій. Таму агульная колькасць пілігрымаў-веласіпедыстаў з розных мясцін краіны будзе значна большай. — У нас на вёсцы іншага транспарту не было. Конь, ногі і веласіпед, — з усмешкай кажа Мітрапаліт. — Я амаль кожны дзень на веласіпедзе езджу. Тарас ШЧЫРЫ, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў веласіпедную пілігрымку ў санктуарый Маці Божай у Будславе. |
|