Суд вырашыў канфіскаваць офіс "Вясны"
07.07.2012 02:00
—
Новости Общества
|
Суд вырашыў канфіскаваць офіс "Вясны" Натальля Пінчук, жонка кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага, паведаміла "Свабодзе": "На гэтым тыдні Партызанскі суд Менску вырашыў канфіскаваць кватэру, дзе працавала „Вясна“, а таксама частку прыватнай маёмасьці. Гэтае рашэньне будзе абскарджвацца". У Партызанскім судзе Менску паведамілі, што рашэньне суд прыняў 4 ліпеня і яно высланае Алесю Бяляцкаму ў калёнію. Праваабаронца зь "Вясны" Валянцін Стэфановіч паведаміў карэспандэнту "Свабоды", што пра рашэньне суду там нічога ня ведаюць: "Офіс працягвае працаваць". Кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці за ўтойваньне прыбыткаў і адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі. Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў у судзе, што атрыманыя ім з-за мяжы грошы ішлі на дапамогу рэпрэсаваным. Праваабаронцы прызналі Алеся Бяляцкага палітвязьнем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні Партызанскі суд Менску вырашыў канфіскаваць кватэру, дзе працавала "Вясна", а таксама частку прыватнай маёмасьці.
|
|