На беразе Дняпра
10.07.2012
—
Новости Общества
|
У свяце "Купалле" ў Шклоўскім раёне прынялі ўдзел амаль 50 тысяч чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі На "Купаллі" была арганізавана шырокая культурная праграма: работа тэматычных падворкаў, гандлёвых радоў, выстаўка-кірмаш народных промыслаў і рамёстваў, кніжная выстаўка-продаж. На свята з'ехаліся амаль тысяча майстроў з Беларусі, Расіі і Украіны. Экспазіцыя Горада майстроў разгарнулася на беразе Дняпра ў выглядзе аднаго з галоўных купальскіх сімвалаў — сонца, промні якога ўтвараюць вуліцы майстроў, якія чаргуюцца з вуліцамі свят. Цэнтральнай падзеяй свята стаў гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі, Украіны "Славянскі карагод на Купальскім свяце". Уладзімір Мацвееў, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свяце "Купалле" ў Шклоўскім раёне прынялі ўдзел амаль 50 тысяч чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі |
|