"Чарнічных" парушальнікаў найбольш на Брэстчыне. 21.by

"Чарнічных" парушальнікаў найбольш на Брэстчыне

10.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Чарнічных" парушальнікаў найбольш на Брэстчыне

Летам у беларускім лесе можна атрымаць не толькі ўраджай ягад ці грыбоў і асалоду ад атмасферы, але і штраф у памеры да 20 базавых велічынь. Менавіта ў столькі абыдзецца прыватнай асобе парушэнне правілаў нарыхтоўкі "лясной прадукцыі".

— Найбольшую колькасць такіх фактаў мы звычайна фіксуем у раёнах Брэсцкай вобласці, — расказала карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Ружэна Навіцкая. — Там маецца значная тэрыторыя, дзе расце шмат чарніц. Да таго ж, акрамя нашых грамадзян, да ліку парушальнікаў часам дадаюцца і ўкраінцы, якія падчас збору ягад пераходзяць на беларускую тэрыторыю. Гэта таксама ўплывае на агульную статыстыку.

Безумоўна, самым "папулярным" парушэннем з'яўляецца збор чарніц з дапамогай механічных прыстасаванняў, якія наносяць вялікую шкоду ягадным кустам. Падчас рэйдаў гэтыя ручныя камбайны канфіскуюцца разам з ягадамі і знішчаюцца.

З пачатку "чарнічнага" сезона за парушэнне правілаў нарыхтоўкі дароў лесу супрацоўнікі дзяржаўнай лясной аховы аштрафавалі 300 чалавек. Падчас такіх рэйдаў кантралююць не толькі зборшчыкаў ягад, але і тых, хто смеціць у лесе ці не прытрымліваецца рэкамендацый аб пажарнай бяспецы.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

Упаў на дно калодзежа

У Валожынскім раёне выратавальнікі прыйшлі на дапамогу мужчыне, які ўпаў у 12-метровы калодзеж.

Як паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС, здарэнне адбылося на прыватным падворку ў вёсцы Харытоны. Высветлілася, што мінчанін 1958 года нараджэння, які выкарыстоўвае жытло пад лецішча, вырашыў пачысціць калодзеж. Адпампаваўшы ваду з яго, мужчына па вяроўцы пачаў спускацца ўніз. Аднак тая абарвалася і мужчына апынуўся на дне калодзежа глыбінёй 12 метраў. Пасля выратавання пацярпелага шпіталізавалі ў Валожынскую цэнтральную раённую бальніцу з дыягназам "закрыты пералом левага сцягна, адкрыты пералом косткі правай галёнкі, траўматычны шок".

Сяргей РАСОЛЬКА.

У Жыровіцкім манастыры жыве мядзведзіца

На тэрыторыі гаспадаркі Жыровіцкага праваслаўнага манастыра жывуць лані, аслы, дзікі, коні, авечкі і іншыя жывёлы. А нядаўна адзін фермер з Ваўкавышчыны падараваў манастыру мядзведзіцу Машу. Трохгадовая Маша важыць сёння 250 кілаграмаў. Яна даволі паслухмяная і вельмі шчыра пасябравала з работнікамі манастырскай гаспадаркі. Нават сама, калі яе папросяць рабочыя, прынясе тазік і паставіць там, дзе ёй скажуць.

Манастырскі "заапарк" плануе ў бліжэйшы час набыць зубра, аленя і казулю, а таксама іншых звяроў. Цяпер праваслаўныя вернікі не толькі прыязджаюць памаліцца да Жыровіцкай іконы Божай Маці, але і наведаць мядзведзіцу Машу і іншых жывёл.

Сяргей ЧЫГРЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летам у беларускім лесе можна атрымаць не толькі ўраджай ягад ці грыбоў і асалоду ад атмасферы, але і штраф у памеры да 20 базавых велічынь. Менавіта ў столькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика