Крэдыты і замежжа — не для даўжнікоў. 21.by

Крэдыты і замежжа — не для даўжнікоў

10.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяпер Магілёўскі гарадскі цэнтр інфармацыйных сістэм будзе перадаваць у беларускія банкі звесткі пра хранічных даўжнікоў, якія не разлічыліся за жыллёва-камунальныя паслугі.

Такая інфармацыя, безумоўна, будзе ўплываць на рашэнні банкаў аб выдачы крэдытаў грамадзянам. А з іншага боку, яна павінна падштурхнуць людзей да ліквідацыі сваіх запазычанасцяў перад ЖКГ.

— Даўжнікі часам кажуць нам, што возьмуць крэдыт у банку і разлічацца за "камуналку", — каментуе дырэктар цэнтра Аляксандр Селязнёў. — Зразумела, было б спакусліва вырашыць свае праблемы за кошт банкаў. Аднак усё ж такое выйсце з сітуацыі памылковае і, у нейкай ступені, нават амаральнае. Таму што калі ўлічыць памер працэнтнай стаўкі па банкаўскіх крэдытах, то гэта толькі яшчэ больш загоніць чалавека ў даўгавую яму.

Аналагічныя спісы Магілёўскі цэнтр інфармацыйных сістэм мяркуе накіроўваць таксама і памежнікам — з просьбай забараніць выезд даўжнікам у іншыя краіны.

— Адразу хачу супакоіць тых, хто баіцца з-за забыўчывасці трапіць у такія спісы, — удакладніў сітуацыю Аляксандр Селязнёў. — Мы абавязкова пісьмова нагадаем грамадзяніну пра яго абавязацельствы перад камунальнымі службамі, перш чым уключыць яго прозвішча ў спіс. Калі і пасля гэтага запазычанасць не будзе ліквідавана, наша сумленне перад ім будзе чыстае.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер Магілёўскі гарадскі цэнтр інфармацыйных сістэм будзе перадаваць у беларускія банкі звесткі пра хранічных даўжнікоў, якія не разлічыліся за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика