Якія дзеянні нашы продкі стараліся выканаць на ўсходзе сонца?. 21.by

Якія дзеянні нашы продкі стараліся выканаць на ўсходзе сонца?

11.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У традыцыйным светапоглядзе ўсходніх славян час усходу сонца лічыцца ці не самым сакралізаваным у структуры сутак, сімвалізуе перамогу святла над цемрай, нараджэнне новага дня, новага жыцця. Гэты час лічыўся самым прыдатным для выканання розных абрадавых дзеянняў лекава-прафілактычнай накіраванасці.

  • Лічылася, калі на працягу года некалькі разоў выкупацца ў рэчцы на золку, то тым самым можна перасцерагчы сябе на ўвесь год ад розных хвароб.
  • На золку спяшаліся ў поле, каб першымі пачаць сяўбу азімых, спадзеючыся прыцягнуць урадлівасць глебы перш за ўсё да свайго поля.
  • У некаторых рэгіёнах Беларусі прытрымліваюцца традыцыі саджаць расаду капусты яшчэ да ўсходу сонца. 
  • Раніцай руплівыя гаспадыні спяшаліся “прапусціць” праз дым распаленай печы галоўкі цыбулі, спадзеючыся, што выкананне гэтага рытуалу будзе спрыяць іх добраму росту і захавае ад шкоднікаў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
традыцыйным светапоглядзе ўсходніх славян час усходу сонца лічыцца ці не самым сакралізаваным у структуры сутак, сімвалізуе перамогу святла над цемрай,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика