Сярод эрудытаў — чытачка “Народнай газеты”. 21.by

Сярод эрудытаў — чытачка “Народнай газеты”

11.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 На РУП “Белпошта”  падведзены вынікі першага этапу конкурсу-віктарыны “Як ты ведаеш родную літаратуру?”, прысвечанага Году кнігі.

У ліку прызёраў — пастаянная чытачка  “Народнай газеты” Іна Васільеўна Масейкіна.

Конкурс-віктарына “Як ты ведаеш родную літаратуру?”, які арганізавала РУП “Белпошта”, стартаваў 1 красавіка. Удзельнікам першага этапа трэба было прадэманстраваць сваё веданне беларускай літаратуры і адказаць на 10 пытанняў анкеты, якая была размешчана на сайце прадпрыемства і ў  нашым выданні.

Як зазначыла старшыня камісіі конкурсу намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП “Белпошта” Таццяна Мікалаеўна Гвоздзева, першы этап спаборніцтва парадаваў арганізатараў. У камісію прыйшло некалькі тысяч пісьмаў ад знаўцаў беларускай літаратуры, што яшчэ раз пацвердзіла любоў прадстаўнікоў усіх пакаленняў да сваёй Бацькаўшчыны, да роднага слова, іх шырокую эрудыцыю.

Пераможцай стартавага этапу творчага спаборніцтва прызнана Ірына Пятроўна Пуцыковіч з горада Іванава Брэсцкай вобласці, якая першай дакладна адказала на пытанні віктарыны. Другі галоўны прыз па выніках розыгрышу дастаўся мінчаніну Дзмітрыю Пятровічу Аўчыннікаву.

Лепшым знаўцам беларускай літаратуры будуць уручаны граматы і сувенірныя выданні — кнігі паштовых марак Рэспублікі Беларусь, у якіх  змешчаны ўсе паштовыя маркі і блокі, выпушчаныя ў абарачэнне за каляндарны год.

Камісія конкурсу разыграла таксама яшчэ дзесяць дадатковых заахвочвальных прызоў сярод усіх удзельнікаў спаборніцтва, якія адказалі на пытанні віктарыны. Прызёры атрымаюць тэматычныя наборы паштовых марак Рэспублікі Беларусь. А прызёру віктарыны — супрацоўніцы бібліятэкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Іне Васільеўне Масейкінай, прыхільніцы і прапагандысту 

“Народнай газеты”, — будзе ўручаны спецыяльны падарунак ад нашага выдання.

Конкурс-віктарына “Як ты ведаеш родную літаратуру?”, арганізаваны РУП “Белпошта”, працягваецца (www.belpost.by). Будуць праведзены яшчэ тры этапы. Другі этап творчага спаборніцтва завершыцца 31 ліпеня. Пераможцаў чакаюць прызы ад РУП “Белпошта” і “Народнай газеты”.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На РУП “Белпошта” падведзены вынікі першага этапу конкурсу-віктарыны “Як ты ведаеш родную літаратуру?”, прысвечанага Году кнігі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика