Дапамога прыйшла з нябёсаў
12.07.2012
—
Новости Общества
|
Сем сутак правёў у лесе 87-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна. Сітуацыя ўскладнялася тым, што мужчына, інвалід па зроку, да таго ж яшчэ з'яўляецца і глуханямым. — На пятыя суткі пошукаў звярнуліся па дапамогу ў вучэбны цэнтр ДТСААФ па верталёт, — паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама. Мужчына быў знойдзены ў лясным масіве недалёка ад аўтатрасы Віцебск — Бешанковічы. З-за агульнай слабасці, абязводжвання і пераахаладжэння ён не мог перасоўвацца і ляжаў у траве. Мужчына быў узняты на борт верталёта і перададзены медыкам. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сем сутак правёў у лесе 87-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна. Сітуацыя ўскладнялася тым, што мужчына, інвалід па зроку, да таго ж яшчэ з'яўляецца і глуханямым. |
|