На рэкорд. 21.by

На рэкорд

12.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 ліпеня, у Дзень моладзі на "Славянскім базары ў Віцебску", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі майстроў гіравога спорту Анатоль Яжоў плануе ўстанавіць новы сусветны рэкорд Кнігі рэкордаў Гінэса ў намінацыі "жым лежачы дзвюх гір па 22 кілаграмы папераменна на працягу адной хвіліны".

Упершыню ў Беларусі будзе зроблена спроба ўстанавіць сусветны рэкорд у гэтай намінацыі, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы Віцебскага гарвыканкама. 65-гадоваму спартсмену неабходна падняць гіры 140 разоў за 1 хвіліну.

Фіксаваць новы рэкорд у Віцебску будуць спартыўны камісар, прадстаўнік Кнігі рэкордаў Гінэса Джэк Брокбэнк, суддзя міжнароднай катэгорыі па гіравым спорце Уладзімір Садакоў (Архангельск, Расія), суддзя па гіравым спорце, чэмпіён свету і Еўропы, Саюзнай дзяржавы сярод майстроў Уладзімір Каташук (Віцебск, Беларусь). Акрамя суддзяў, у месцы ўстанаўлення рэкорда павінны прысутнічаць перакладчык, два фатографы або відэааператары. Вынік будзе адлюстраваны на спецыяльным электронным табло.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 ліпеня, у Дзень моладзі на "Славянскім базары ў Віцебску", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі майстроў гіравога спорту Анатоль Яжоў плануе ўстанавіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика