Сумна не будзе!. 21.by

Сумна не будзе!

12.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У добры шлях, фестываль!

Сёння вечарам афіцыйна стартуе ХХІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Па добрай традыцыі яшчэ да пачатку цырымоніі адкрыцця фестывалю ў Летнім амфітэатры праходзяць сольныя канцэрты "зорак". Сёлета марафон "зорных" канцэртаў адкрыла Валерыя. Білеты каштавалі ад 160 да 300 тысяч рублёў. Як заўсёды, спявачка прыехала на "базар" са сваім мужам і прадзюсарам Прыгожыным. Ён суправаджаў жонку на мыліцах, бо пашкодзіў нагу. У свае 50 Валерыя выглядае на ўсе 100 — у сэнсе цудоўна. Публіка літаральна заваліла спявачку кветкамі. У фестывальнай службе, якая адказвае за прыём "зорак", паведамілі, што Валерыя з мужам прыляцелі на арандаваным самалёце ажно з Жэневы.

Учора ў Летнім амфітэатры выступіў Аляксандр Разенбаум (кошт білетаў такі ж). Як падкрэслілі ў дырэкцыі фестывалю, яго "сольнік" на 100 працэнтаў "жывы" — маецца на ўвазе, што Аляксандр спявае без фанаграмы.

Сімфа-рокавая праграма "Ураган" была прадстаўлена ў канцэртнай зале "Віцебск" Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Віктар Бабарыкін). Спявалі Георгій Калдун і Яўген Слуцкі. Самыя дарагія білеты каштавалі 70 тысяч рублёў.

Ірына Алеграва выступіла ў Летнім амфітэатры са сваім развітальным турам. А ў ноч з 11 на 12 ліпеня прагучалі "Песні лета", якія выканалі Дзмітрый Калдун, Сяргей Лазараў, Жанна Фрыске, Аляксандр Рыбак і іншыя.

Сёння ў 20.30 у Летнім амфітэатры распачнецца ўрачыстае адкрыццё ХХІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Выступяць Валерыя, Сяргей Лазараў, Леў Лешчанка, Барыс Маісееў, Пелагея, Аляксандр Разенбаум, Жанна Фрыске, група "Буранаўскія бабулі", Дзяржаўны акадэмічны ансамбль народнага танца імя Ігара Маісеева (Расія), нашы "Сябры", "Песняры", "Верасы", Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь і іншыя.

Сярод замежных "зорак" — легендарныя Крыс Норман, Саманта Фокс, група "Thе САVЕRN BЕАTLЕS" (Вялікабрытанія)...

Як і ў апошнія гады, усіх гледачоў, якія будуць сачыць за трансляцыяй цырымоніі адкрыцця "базару", прыемна здзівіць афармленне сцэны і насамрэч чароўнае асвятленне... Калі не пашчасціла набыць білеты, уключайце тэлевізары. Сумна не будзе!

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У добры шлях, фестываль! Сёння вечарам афіцыйна стартуе ХХІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Па добрай традыцыі яшчэ да пачатку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика