У Лідскі замак — усёй сям'ёй
12.07.2012
—
Новости Общества
|
"Наша гісторыя. Нашы карані" — так называецца музейна-асветніцкая праграма выхаднога дня для сямейных наведванняў Лідскага замка, паведамляе інтэрнэт-сайт Лідскага райвыканкама. Удзельнікі праграмы — гурток "Ваенная гісторыя Беларусі", рыцарскі клуб гістарычнай рэканструкцыі "Дайнава", народныя майстры Лідчыны і Лідскі гісторыка-мастацкі музей. Яны пазнаёмяць наведвальнікаў з жыццём і побытам сярэднявечча, традыцыямі лідчан ХІІІ-ХІV стагоддзяў, метадамі вырабу старажытных прадметаў са скуры, пацерак, металу, а таксама даспехаў, сярэднявечнага адзення і абутку. У праграму ўваходзяць выставы "Зброя Вялікага Княства Літоўскага", "Гербы на Лідчыне", "Партрэтная галерэя князёў ВКЛ", зала рэканструкцыі гістарычных падзей сярэднявечча "Побыт жыхароў Лідскага замка", сярэднявечная майстэрня. Будуць праводзіцца касцюміраваныя экскурсіі, сярэднявечныя гульні і танцы, майстар-класы па вырабе рэчаў з розных матэрыялаў, прымерка даспехаў. Праект "Вяселле ў замку сярэднявечча" прапануе абрад "Каранаванне жаніха". Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Наша гісторыя. Нашы карані" — так называецца музейна-асветніцкая праграма выхаднога дня для сямейных наведванняў Лідскага замка, паведамляе інтэрнэт-сайт... |
|