На 10 працэнтаў павышаюцца адпускныя цэны на хлеб і батоны
14.07.2012
—
Новости Общества
|
У Беларусі з 15 ліпеня 2012 года павышаюцца на 10 працэнтаў адпускныя цэны на хлеб і батоны. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі ад 29 чэрвеня 2012 года № 60, якое ўносіць дапаўненні і змяненні ў пастанову ад 26 красавіка 2012 года № 35, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю гэтага ведамства. "Гэтай пастановай прадугледжана магчымасць павышэння арганізацыямі-вытворцамі адпускных цэн, не перавышаючы гранічных максімальных адпускных цэн, па рэгулюемых групах хлеба і батонаў у ліпені на 10 працэнтаў", — адзначылі ў Мінэканомікі. Размова ідзе аб хлебе жытнім і жытне-пшанічным без дадатковай сыравіны або з дадатковай сыравінай айчыннай вытворчасці, а таксама аб батонах і хлябцах з пшанічнай мукі з колькасцю па рэцэптуры цукру і тлушчаў, не вышэйшай за 14 працэнтаў, вагой 300 г і больш. Пастанова прынята ў мэтах кампенсацыі падаражэння сельскагаспадарчай сыравіны, скарачэння стратнасці вытворчасці і насычэння спажывецкага рынку сацыяльна значнымі відамі хлеба і хлебабулачных вырабаў з улікам прапаноў Мінсельгасхарча. Пастанова Мінэканомікі № 60 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання — з 15 ліпеня 2012 года, удакладнілі ў міністэрстве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі з 15 ліпеня 2012 года павышаюцца на 10 працэнтаў адпускныя цэны на хлеб і батоны. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі ад 29 чэрвеня 2012 года...
|
|