Летнія канікулы маладзечанскіх акцёраў
17.07.2012
—
Новости Общества
|
Артысты Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў канцы ліпеня сыходзяць у адпачынак. Папулярныя дзеячы сцэны падзяліліся сваімі планамі на лета. Вядома, што ў працоўны час артысты дэманструюць розныя спектаклі. Ёсць выступленні масавыя, прызначаныя для шырокай публікі, часцей за ўсё яны маюць гумарыстычны характар, суправаджаюцца вясёлай музыкай.
– Мы таксама часта ездзім па гарадах і вёсках, у лагеры і санаторыі. Бывалі ў Салігорску, Нясвіжы, Вілейцы, Валожыне, Дзяржынску, – расказвае загадчык літаратурнай часткі тэатра Аляксандр Пыцько. – А вось лета – гэта “мёртвы сезон”. Усе акцёры сыходзяць у адпачынак, таму ў тэатры для гледачоў ад ліпеня па жнівень нічога не плануецца. – Праца – гэта маё жыццё. Натуральна, не лёгкае, але я не скарджуся: тэатральная кар’ера складваецца паспяхова. Рэпецірую дома, разбіраю п’есы, вучу тэкст. Калі выпадае адыграць ролю з партнёрам, мы “вучым нагамі”: ходзім па сцэне, прывыкаем. – Я люблю глядзець футбол, планую з 27 ліпеня прысвяціць сябе прагляду алімпіяды па тэлевізары, – смяецца Сяргей Карзей, майстар сцэны, і дадае: – У апошні час захапіўся тэнісам. Калі-нікалі збіраю грыбы ў вёсцы. Люблю класічную літаратуру, а некаторы час таму, рыхтуючыся да літаратурна-музычнай вечарыны “Паэзіі чароўная краса”, амаль цалкам перачытаў Янку Купалу і Якуба Коласа. Лірыка-эпічная паэма "Новая зямля" кранула мяне да слёз. Наогул, артысты нічым не адрозніваюцца ад іншых людзей. Нават калі яны аказваюцца на гастролях – паводзяць сябе звычайна. Ядуць бутэрброды, п’юць гарбату з тэрмаса. Ходзяць у крамы, кафэ. Вядома, летняя выязная дзейнасць – рэч цяжкая і стомная, таму змораныя акцёры не заўсёды высыпаюцца. Часам прыходзіцца працаваць ва неўладкаваных залах, сталовых і нават спартзалах. Хоць тэатр – гэта “цэласная істота”, якая мае патрэбу не толькі ва ўвазе гледача, але і ў эстэтычным афармленні пляцоўкі, на якой прыходзіцца працаваць. І трэба памятаць, што толькі ва ўладзе трупы стварыць на сцэне такую атмасферу, якая выкліча захапленне, моцныя эмоцыі і застанецца ў памяці. Фота з архіва "РГ". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артысты Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў канцы ліпеня сыходзяць у адпачынак. Папулярныя дзеячы сцэны падзяліліся сваімі планамі на лета.
|
|