У нябёсах і на зямлі. 21.by

У нябёсах і на зямлі

18.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вішоў ушанаваў Пятра і Паўла, а таксама сваіх працаўнікоў

12 ліпеня ў калгасе "Радзіма", што ў Бялыніцкім раёне, быў аб'яўлены выхадны дзень. Традыцыйна ў аграгарадку Вішоў у дзень апосталаў Пятра і Паўла спалучаюць духоўнае і свецкае.

Раніцай свята пачынаецца каля царквы, пабудаванай у гонар Пятра і Паўла. Па дарожцы ў кветках прайшоў да вернікаў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, хрэсны ход і ўрачыстае богаслужэнне сабралі шмат народу.

На лавах сельскага амфітэатра размясціліся прадстаўнікі ўсіх вёсак, якія ўваходзяць у склад гаспадаркі. Кіраўніцтва "Радзімы" ўшанавала лепшых працаўнікоў і заслужаных ветэранаў працы.

Людзей парадавалі не проста добрым канцэртам, а беларускамоўнай пастаноўкай. Там былі і смешныя, і вельмі кранальныя моманты. Насмяшыў аўкцыён па продажы жывога і вельмі жвавага парсючка, які скончыўся набыццём яго за 110(!) рублёў элегантнай жанчынай. А вось старыя фотаздымкі, асабліва даваеннага часу, якія дэманстраваліся на вялікім лічбавым экране, выклікалі шчымлівае замілаванне.

Імкненне мець усё сваё і рабіць усё самім — гэта адметнасць "Радзімы". Такі добры тон зададзены кіраўніком Аляксандрам Лапацентавым: тут цяпер нават праваслаўная царква пабудавана і ўтрымліваецца на сродкі гаспадаркі!

На пасадзе старшыні Аляксандр Міхайлавіч працуе ўжо 32-і год, і паступова стварыў тут асаблівую сацыяльную мадэль, якая ўжо стала вядомай на ўсю краіну. Гэта тут плацяць надбаўкі да заробку тым, хто не парушае дысцыпліны і не курыць (цяпер не кураць  аж 85%), хто ўдзельнічае ў мастацкай самадзейнасці і спартыўных мерапрыемствах, а таксама даюць грашовыя стыпендыі лепшым школьнікам і заахвочваюць дбайных бацькоў. А сярэдні заробак у "Радзіме" наблізіўся да 4 мільёнаў рублёў.

У гаспадарцы ствараюць такія ўмовы, што мясцовыя людзі не імкнуцца ў гарады за жураўлём у небе, а маюць сваю сельскую, адкормленую "сініцу" ў руках. Але за працу тут строга спаганяюць. Буйная вытворчасць не павінна даваць збою: калгас вырабляе да 40 тон малака і 4 тоны мяса за суткі. Можа, з гэтай прычыны нават у вялікае свята засталіся працаваць на мехдвары мужчыны, якія рыхтуюць магутныя камбайны да будучага жніва.

Разам з мясцовымі журналістамі, якія прыехалі на свята, кіраўнік "Радзімы", вельмі паважаны чалавек у Магілёўскай вобласці, абмяркоўваў праблему героя сённяшняга часу.

— Я думаю, што чалавек, які шчыра аддае душу, веды і кавалак здароўя людзям на сваім працоўным месцы, і ёсць герой, — сказаў Аляксандр Лапацентаў. — Калі б такіх людзей было больш, то і наша жыццё было прыгажэйшым.

Ілона Іванова. Фота аўтара.

Бялыніцкі раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вішоў ушанаваў Пятра і Паўла, а таксама сваіх працаўнікоў 12 ліпеня ў калгасе "Радзіма", што ў Бялыніцкім раёне, быў аб'яўлены выхадны дзень. Традыцыйна ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика