Бізнэс рушыў у аграгарадкі. 21.by

Бізнэс рушыў у аграгарадкі

18.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аграгарадках Віцебскай вобласці ўжо дзейнічае больш за 2,4 тысячы суб'ектаў гаспадарання. І, паводле інфармацыі Віцебскай абласной інспекцыі па падатках і зборах, толькі за першыя пяць месяцаў бягучага года ад сельскага бізнэсу ў бюджэт паступілі падаткі на агульную суму каля 46 мільярдаў рублёў.

Цікава, што 11,9 мільярда рублёў выплацілі суб'екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у аграгарадках і займаюцца вытворчасцю харчовых прадуктаў, уключаючы напоі. 5,2 мільярда рублёў — падаткі ад плацельшчыкаў, якія працуюць у сферы будаўніцтва. 3,1 мільярда рублёў паступіла ад каля 580 суб'ектаў гаспадарання, якія займаюцца рознічным гандлем, рамонтам бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аграгарадках Віцебскай вобласці ўжо дзейнічае больш за 2,4 тысячы суб'ектаў гаспадарання. І, паводле інфармацыі Віцебскай абласной інспекцыі па падатках і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика