Бывай, фестывальны горад!. 21.by

Бывай, фестывальны горад!

19.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора скончыўся ХХІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Да наступнага года "Славянка" развіталася з Віцебскам. Пакінуўшы шмат уражанняў, шмат пераможцаў і шмат падстаў для разваг над удасканаленнем фестывалю.

Мабыць, і нечакана, але не менш прыемна. Удзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2012", якія прадстаўлялі Беларусь і Расію, вырашылі заахвоціць спецыяльнымі прызамі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Ад Рэспублікі Беларусь — Яўгена Славіча, ад Расійскай Федэрацыі — Анастасію.

Журы конкурсу, якое сёлета ўзначальваў добра вядомы кампазітар Максім Дунаеўскі, вырашыла ўзнагародзіць Луселію Ралдан — тую самую кубінскую канкурсантку, якая спявала песню на беларускай мове "Васільковае неба", — спецыяльнай прэміяй імя Уладзіміра Мулявіна за найлепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканальніцкае майстэрства.

ІІІ прэмію "Ліра" было вырашана падзяліць паміж дзвюма ўдзельніцамі. Такім чынам, прыз у 3 тысячы долараў напалам падзеляць італьянка Федэрыка Марынары і Славіна Калканджыева з Балгарыі. Бабан Майсоўскі з Македоніі — уладальнік Гран-пры. І-ю і ІІ-ю прэміі атрымалі Саманта Ціна з Латвіі і Галіна Конах з Украіны адпаведна. Астатнім канкурсантам прысвоілі званне дыпламантаў конкурсу.

Радзівон Бас, дырэктар "Славянскага базару ў Віцебску", паабяцаў і надалей здзіўляць удзельнікаў і гасцей фестывалю разнастайнасцю і арыгінальнасцю творчага падыходу.

Адгрымеў канцэрт урачыстага закрыцця фестывалю. Але яшчэ сёння адбудуцца два канцэрты ў Летнім амфітэатры — сольнае выступленне Аляксандра Новікава і канцэрт "Зоркі Шансон-ТВ". Пасля чаго ў "амфіку", як пяшчотна называюць Летні амфітэатр мясцовыя жыхары, музыка "Славянскага базару" сціхне. Хочацца верыць, што ў наступным годзе ў Віцебск прыедзе шмат цікавых выканаўцаў розных стыляў. Добрае спалучэнне было, напрыклад, у 2011 годзе, калі ўдалося спалучыць Лаліту і Ніно Катамадзэ, "Сярэбранае вяселле" Святланы Бень, "Троіцу" і "Сяброў" у адным фестывалі. Так абяцаная разнастайнасць сапраўды набывае рэальныя абрысы.

Зоя СВЕТЛАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора скончыўся ХХІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Да наступнага года "Славянка" развіталася з Віцебскам. Пакінуўшы шмат...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика