Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"
19.07.2012 12:48
—
Новости Общества
|
Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак" На доме культуры, помніку канца ХІХ ст., знеслі франтон, суседні будынак стаіць паўразбураны.
У Навагрудку сёлета мусіў прайсці чарговы фестываль сярэднявечнай культуры. Пра гэта казалася на апошнім фэсце ў 2010 годзе, прысвечаным 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Аднак, замест рыцарскага фэсту ў Наваградку вырашылі зладзіць абласныя "Дажынкі". У пачатку мая гэтага года ў інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, на якіх бачна, як старажытны горад рыхтуюць да падзеі. У прыватнасці, гаворка вялася пра рэканструкцыю будынка Дома культуры, збудаванага пры канцы ХІХ ст. Ён з’яўляецца гісторыка-культурным помнікам. У будынку на той момант аконныя праёмы былі часткова закладзеныя сілікатнымі блокамі. Карэспандэнта "НН" у аддзеле культуры райвыканкама тады запэўнілі, што працы адбываюцца згодна праектна-каштарыснай дакументацыі і гэтая мера — часовая. Цяпер з’явіліся новыя фотаздымкі, з якіх вынікае, што ў тыя зменшаныя праёмы ўжо пачалі ставіць вокны. Больш за тое, з будынка знік франтон, які можна пабачыць на здымках пачатку ХХ ст. Суседні з Домам культуры будынак, былы рэстаран "Гасцінны двор", стаіць паўразбураны. Ён таксама адносіцца да забудовы канца ХІХ ст. У адным з дамкоў другой паловы ХІХ ст. паставілі шклопакеты.
У той жа час, на месцы былога гатэлю "Еўропа", які яшчэ шэсць год таму ўзяліся адбудоўваць ураджэнцы Навагрудка, дагэтуль пустка, агароджаная плотам.
Падрыхтоўка да "Дажынак" у Навагрудку — не першы глабальны капрамонт у горадзе. 14 год таму з падобным размахам яго рыхтавалі да 200-годдзя Адама Міцкевіча.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На доме культуры, помніку канца ХІХ ст., знеслі франтон, суседні будынак стаіць паўразбураны.
|
|