Праваабаронцы шукаюць таленты
19.07.2012
—
Новости Общества
|
Праваабарончы цэнтр “ Вясна”, які ў свой час быў зачынены ўладамі, арганізаваў конкурс сярод моладзі (і не толькі) на прадукцыю візуальнага характару, сярод якой выраб hand-made паштовак для палітвязняў, а таксама ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку. -- У Беларусі вельмі абмежаваная кольскасць беларускамоўных паштовак, асабліва тых, якія можна даслаць нашым палітвязням, што ўжо працяглы час знаходзяцца ў ізаляцыі. Цікавых арыгінальных паштовак, каб выказаць чалавеку падтрымку ў любы дзень з любой нагоды, а не толькі павіншаваць са святам, проста не знайсці, -- піша spring96.org. -- Мы б вельмі хацелі, каб тыя, хто за свае погляды апынуўся за кратамі, маглі атрымліваць сапраўды адметныя паштоўкі, зробленыя з душой -- менавіта для іх і менавіта сваімі рукамі. Вось так і прыйшла ідэя правесці конкурс hand-made паштовак для палітвязняў.Аднак не хапае не толькі добрых паштовак для палітвязняў, а ўвогуле розных візуальных беларускамоўных сродкаў на праваабарончую тэматыку. Менавіта таму конкурс праводзіцца значна шырэй па наступных намінацыях: -- лепшая hand-made паштоўка для палітвязняў (усе паштоўкі будуць потым адпраўленыя палітвязням, лепшыя будуць надрукаваныя для шырока распаўсюду); -- лепшая ілюстрацыя, калаж, комікс на праваабарончую тэматыку (тут могуць быць малюнкі да артыкулаў (іх 30) Дэкларацыі правоў чалавека ці да пэўных календарных датаў, звязаных з правамі чалавека, асобаў, падзеяў і г.д.); -- лепшая флэш-паштоўка; -- лепшы відэа-ролік; -- лепшы праваабарончы слоган; -- лепшы фотаздымак; Колькасць прац, прадстаўленых на конкурс ад адной асобы, не абмежаваная. Прапановы чакаюцца з 15 ліпеня па 15 кастрычніка на электронны адрас: konkurs@spring96.org (абавязкова ўказвайце сваё імя альбо псеўданім, узрост, электронны адрас, нумар мабільнага тэлефону), а самаробныя паштоўкі на офісе па пр. Незалежнасці 78А-48 (гарадскі нумар тэл. 331-08-44). Пераможцы будуць абвешчаны напрыканцы кастрычніка. Іх чакаюць грашовыя ўзнагароды, прызы і, вядома, шырокае прызнанне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваабарончы цэнтр “ Вясна”, які ў свой час быў зачынены ўладамі, арганізаваў конкурс сярод моладзі (і не толькі) на прадукцыю візуальнага характару, сярод якой...
|
|