Гусары ў Гродне
25.07.2012
—
Новости Общества
|
У рамках праекта "Жывая гісторыя", які ажыццяўляецца студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы і мясцовымі ўладамі, у мінулую суботу горад над Нёманам быццам перанёсся ў эпоху вайны 1812 года. Па цэнтральных вуліцах прайшлі парадам уланы, драгуны, гусары, конныя егеры — удзельнікі беларускіх і расійскіх ваенна-гістарычных клубаў. Потым яны на пляцоўцы паміж Курганам Славы і гіпермаркетам "АЛМІ" прадэманстравалі рэканструкцыю бітвы 200-гадовай даўнасці. Галоўным сімвалам свята стаў генерал-лейтэнант Сяргей Мікалаевіч Ланской. На могілках па вуліцы Антонава прайшла цырымонія ўскладання кветак да помніка вядомаму гусару. Дарэчы, у сацыяльнай сетцы "Вконтакте" ўжо дзейнічае прысвечаны яму інтэрактыўны акаўнт (httр://vk.соm/lаnskоу1812), які створаны ўдзельнікамі праекта "Жывая гісторыя". Барыс ПРАКОПЧЫК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках праекта "Жывая гісторыя", які ажыццяўляецца студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы і мясцовымі ўладамі, у мінулую суботу горад над Нёманам быццам перанёсся...
|
|