Што напісана... шыдэлкам
01.08.2012
—
Новости Общества
|
Чарговы — у выглядзе прыгожай сурвэткі (на здымку) — прыйшоў з вёскі Вуглы Рагачоўскага раёна ад даўняй падпісчыцы Антаніны Мікалаеўны Ерамеевай. Адразу ж патэлефанавалі ёй, каб падзякаваць і пачуць у адказ загадкавае:
— ?! Шчыра кажучы, разгубіліся, бо ніякіх таямнічых папер у пасылцы, як быццам, не было? — ...Значыць, стол у вас светлы, — здагадалася майстрыха. — А вось калі на цёмны палажыць... На цёмным і сапраўды праступілі прыгожыя літары, з якіх лёгка склалася назва газеты і яе шаноўны ўзрост: Звязда-95! Грэх было не спытаць у майстрыхі, як да яе прыйшла ідэя гэтага эксклюзіўнага вырабу, ці не шкада было часу?.. А заадно — чым падабаецца газета, а чым, магчыма, і не... — У "Звязды" зайздросны ўзрост, нямногія газеты, нямногія людзі могуць такім пахваліцца, — сказала Антаніна Мікалаеўна. — Вось мне і захацелася нешта падарыць — зрабіць... Умеючы ды з часам гэта не вельмі складана, але ж, прызнаюся, атрымалася не адразу. У першым варыянце вакол літар яшчэ кветкі былі. Прыгожа, але слова тады вельмі цяжка чыталася. Давялося разбурыць, пачаць спачатку... Журналістам гэты працэс (напісаць, убачыць, што атрымалася нешта не тое і потым "разбурыць" — добра, калі раз ці два...), вядома ж, знаёмы. Прыемна, што чытачы (і ў прыватнасці, Антаніна Мікалаеўна), гэта бачаць і цэняць — звяртаюць увагу не толькі на тое, што напісана, пра што, але як, кім: — Раней заўсёды чакала артыкулаў Алены Ляўковіч, Сяргея Шаўцова, — прызналася падпісчыца. — Трохі шкада, што цяпер на іншыя тэмы стала пісаць Вольга Мядзведзева, што рэдка выходзіць "Нефармат" Святланы Яскевіч, "Казкі для дарослых" Наталлі Уладзіміравай... А з другога боку — на першай старонцы сталі з'яўляцца досыць цікавыя апытанні, часцей выходзіць "Жырандоля"... З пастаянных рубрык вельмі падабаюцца "Хатняя энцыклапедыя", "Простая мова", безумоўна ж, "...Народ на провадзе!"... Добра, што газета можа парадаваць чытачоў прызамі... На два з іх некалі пашчасціла Антаніне Мікалаеўне — вельмі разумнаму, прыгожаму і мужнаму чалавеку, інваліду 1 групы. Дагэтуль, як прызналася падпісчыца, служаць і электрапрас, і тэлевізар... Звяздоўскія прызы — чытачам. Чытацкія — газеце. Так было, так ёсць і так, напэўна, будзе? Валянціна Доўнар. Фота Яўгена Пясецкага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта, відаць, заканамерна: чым бліжэй да дня нараджэння (а "Звязда", нагадаем, святкуе яго 9 жніўня), тым больш у пошце сюрпрызаў.
|
|