Чаму, на вашу думку, у Беларусі павінен быць музей Васіля Быкава?. 21.by

Чаму, на вашу думку, у Беларусі павінен быць музей Васіля Быкава?

03.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іван Штэйнер, прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі: — Таму што гэта самы вядомы ў свеце беларускі літаратар усіх эпох з часоў Францыска Скарыны. Яго творы перакладзены на шмат якія мовы свету, і ён невыпадкова неаднойчы станавіўся намінантам на атрыманне Нобелеўскай прэміі. Па сутнасці, гэта той пісьменнік, які расказвае ўсяму свету пра адметнасць беларускага нацыянальнага менталітэту, разважае пра месца беларусаў як нацыі на карце чалавецтва ў супярэчлівым ХХ стагоддзі. Адначасова ён працягвае класічную сусветную традыцыю ХХ стагоддзя, сцвярджаючы ўслед за Хемінгуэем, што вайна — гэта вялікі бардак і што людзям трэба задумацца, каб ніколі тое не паўтарылася для чалавецтва. Таму Быкаў значны не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету.  Лідзія Макарэвіч, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: — На маю думку, такі музей павінен быць ужо даўно. Зараз гэта адбудзецца дзякуючы намаганням кіраўніцтва Міністэрства культуры і добрай волі Ірыны Міхайлаўны Быкавай, якая перадае ў дар дзяржаве будынак дачы, каб быў створаны музей. І гэта беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускай культуры. Мне здаецца, Ірына Міхайлаўна выконвае свой грамадзянскі доўг як жанчына, якая ведае, з якой любоўю Васіль Уладзіміравіч ставіўся да Беларусі. Рашэнне зрабіць музей сусветна вядомаму пісьменніку, дзякуючы якому Беларусь ведаюць у іншых краінах, — гэта абсалютна правільна, лагічна, гэта адпавядае і палітыцы дзяржавы: калі мы будуем сваю незалежную Беларусь і сведчым, што ў нас ёсць кім ганарыцца.  Эла Петрачэнка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Віцебскай гуманітарнай гімназіі № 2: — Мне здаецца, гэтым даўно трэба было заняцца, такі музей — неабходнасць. Таму што значэнне Быкава для нашай культуры наогул настолькі неабдымнае, што мы будзем з ім знаёміцца, адкрываць, асэнсоўваць яшчэ невядома колькі дзесяцігоддзяў, і не адно пакаленне будзе яго чытаць. Калі мы са школьнікамі праходзілі Быкава, то ён мала каго пакідаў абыякавым. Так ці інакш яго творчасць закранае дзяцей, яго глыбіня іх уражвае, яны яе бачаць і разумеюць. Я лічу, што ва ўмовах сённяшняга жыцця трэба больш вывучаць такіх глыбокіх твораў, якія пісаў Васіль Быкаў.

Падрыхтавала Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іван Штэйнер, прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі: — Таму што гэта самы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика