Рэп супраць смяротнага пакарання
07.08.2012
—
Новости Общества
|
Так, пра смяротнае пакаранне таксама можна спяваць, і сёння мы прэзентуем музычны відэакліп на гэтую тэму.Стварылі яго маладыя дзяўчаты з магілёўскага рэп-гурта “Прадмова” Роня Роніч і Каця Красавік пры ўдзеле Уладзіміра Някляева, Адама Глобуса, Любові Кавалёвай і праваабаронцаў. Гісторыя з’яўлення гэтага відэа-кліпа і вельмі простая, і незвычайная. У мінулым годзе на адной з летніх школаў па правах чалавека сустрэліся маладыя спявачкі і выпускнік Акадэміі мастацтваў з рэжысёрскага факультэту. Трэба сказаць, што на тэму смяротнага пакарання падчас школы адбылася не адна гарачая дыскусія, і моладзь вырашыла зрабіць своё унёсак у справу найхутчэйшага вырашэння гэтай балючай для Беларусі праблемы. І зрабілі – сваімі сродкамі: напісалі словы і музыку, сцэнар, і ў пачатку жніўня адбыліся здымкі самога відэакліпа. Падтрымку сваім аўтарытэтам у стварэнні кліпа аказалі вядомыя ў Беларусі людзі -- паэт і пісьменнік Уладзімір Някляеў, паэт і мастак Адам Глобус, прыняла прапанову ўдзельнічаць у здымках і маці расстралянага зусім нядаўна Уладзіслава Кавалёва – Любоў Кавалёва. За гэтую падтрымку – ім асобны дзякуй. У канцы кліпа вы пабачыце спасылку на петыцыю, якую можа падпісаць кожны, каб выказаць сваё стаўленне да пакарання смерцю: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так, пра смяротнае пакаранне таксама можна спяваць, і сёння мы прэзентуем музычны відэакліп на гэтую тэму. |
|