Якім было ваша першае месца працы? І ці памятаеце, на што патрацілі першую зарплату?. 21.by

Якім было ваша першае месца працы? І ці памятаеце, на што патрацілі першую зарплату?

09.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Станіслаў БУКО, начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта: — Мінскі аўтамабільны завод. Я там працаваў падчас летніх канікул пасля першага курса Мінскага аўтамеханічнага тэхнікума. У сям'і не было лішніх грошай, таму не гуляў, а зарабляў на штаны, куртку. Самому патрэбна было думаць, як апранацца. Пасля заканчэння тэхнікума ў 1971 годзе па размеркаванні трапіў у Казахскую ССР на Джусалінскі механічны завод. На той час быў халастым хлопцам, жыў у інтэрнаце, таму, памятаю, першую зарплату патраціў на самыя неабходныя бытавыя рэчы, ежу.   Надзея ЕРМАКОВА, Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі: — Вядома, памятаю. 16 чэрвеня 1971 года прыйшла на працу ў Хоцімскае аддзяленне Дзяржбанка, адразу прызначылі мяне крэдытным інспектарам. Першая зарплата была прыстойнай. Ажно 82 рублі. Не ўсю, частку скарыстала на пакупку падарункаў для блізкіх — мамы, таты і сястры. Што канкрэтна тады падарыла? Прайшло шмат часу — не ўзгадаю, але мне вельмі падабаецца рабіць падарункі.   Ігар КІЦІКАЎ, дырэктар Вілейскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа: — Адразу пасля школы пайшоў працаваць на завод "Зеніт" слесарам. З першай зарплаты набыў плашч са скуразамяняльніка. У той час яны модныя былі. Скураных жа не дастаць было ў Беларусі, толькі за мяжой. Як цяпер памятаю, 70 рублёў атрымаў, плашч прыкладна столькі ж каштаваў. На астатнія маме хустку купіў. 16 гадоў мне тады было.

Падрыхтавала Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Станіслаў БУКО, начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта: — Мінскі аўтамабільны завод. На той час быў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика