Думкі Кандрацьева. 21.by

Думкі Кандрацьева

15.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алімпіяда скончылася, а пытанні засталіся. Зборная Беларусі па футболе распачынае падрыхтоўку да адборачнага раўнда чэмпіянату свету. Вядома, змагацца за першыя радкі табліцы нашым суайчыннікам будзе неймаверна складана. Іспанія, Францыя — каманды, якія загадзя запісваюць у шэраг фаварытаў. Да паядынкаў з імі яшчэ ёсць час. А сёння беларусы ў таварыскай сустрэчы ў Ерэване будуць супрацьстаяць зборнай Арменіі. Толькі думкі заўзятараў звернуты на іншае — на словы Георгія Кандрацьева, глаўкама зборнай, выказаныя на чарговай прэс-канферэнцыі.

І справа не ў фарміраванні зборнай, выніках алімпійскай зборнай, якая нядаўна вярнулася з Вялікабрытаніі. Так, пра каманду Арменіі Георгій Пятровіч сказаў, што сёння гэта цудоўны малады калектыў, які гуляе з асалодай, але ў Ерэван зборная паляцела з мэтай "абавязкова перамагчы". А вось наступныя пытанні выклікалі ў трэнера шэраг шчырых адказаў. Справа тычыцца ўзаемадзеяння зборнай і БАТЭ. Вядома, клуб не вельмі хацеў адпускаць на Алімпіяду Рэнана Брэсана, пра што ўжо пісала "Звязда". Цяпер барысаўчане нібы не пажадалі рэкрутаваць у галоўную каманду краіны абаронца Дзяніса Палякова...

— Мне тэлефануе Віктар Ганчарэнка і кажа: "Ён стомлены, ён пусты", — адзначае Кандрацьеў. — Гавару, што добра, у мяне ёсць 18 чалавек, няхай на ўсялякі выпадак у запасе пасядзіць. Тэлефануе Анатоль Капскі Сяргею Сафар'яну <І>(намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола. — Аўт.) — тое самае. Кажа, што тады зробім яго хворым. Гэта нармальна? Увечары звоняць доктару і кажуць, што ў Палякова траўма. Але з "Нафтанам" ён гуляў... Гэта нармальнае стаўленне? Калі ім трэба, адпускаў яго са збораў алімпійскай зборнай. І што ў адказ? Сабатаж, сапраўдны сабатаж. Па-іншаму назваць гэта не магу. Я з імі не размаўляю. Яны мне тэлефануюць. Здымаю слухаўку, тлумачу.

Акрамя таго, засмучаны трэнер дадаў, што "пры Саветах уявіць падобнага было немагчыма. Раней на месяц у зборную футбалістаў выклікалі, і не было ніякіх пытанняў, а цяпер на два дні нельга".

Зразумець Кандрацьева, безумоўна, можна. Трэнер імкнецца праглядзець футбалістаў, наладзіць узаемадзеянне ў камандзе, з якой ён правядзе толькі другі матч, а ў выніку не можа разлічваць на тых, хто яму неабходны. Раней, вядома, зборная краіны была галоўным арыенцірам, а яе перамогі на міжнароднай арэне — гонар, на які працавалі ўсе каманды. Але зараз ўжо не Саюз, эпохі мяняюцца кардынальна. Атрымліваецца, што менавіта БАТЭ, а не мінскае "Дынама", галоўная зборная, пэўным чынам прасоўвае веды пра Айчыну ў футбольным асяродку Еўропы. Аднак "нацыяналка" заўжды будзе галоўнай камандай краіны. І, напэўна, інтарэсы павінны супадаць, а не ісці ў разлад.

Між іншым, БАТЭ падрыхтаваў афіцыйны адказ Георгію Кандрацьеву, выказаў сваю пазіцыю наконт запрашэння гульцоў каманды ў зборную. Акрамя таго, у ёй адзначаецца, што "ФК БАТЭ заўжды гатовы супрацоўнічаць з кіраўніцтвам АБФФ (асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола.Аўт.) і нацыянальнай зборнай, але незалежна ад амбіцый кожнага боку, на наш погляд, рашэнні, якія прымаюцца, павінны быць разумнымі. Хацелася б нагадаць, што рэгламентам ФІФА прадугледжаны тэрміны знаходжання гульцоў у распалажэнні зборнай на працягу года.

Аднак, калі гульцы прызываюцца адразу ў тры зборныя, гэтыя тэрміны не заўжды выконваюцца. А што тычыцца Дзяніса Палякова, то сёлета ён разглядаецца як гулец малодшай моладзевай зборнай, алімпійскай каманды і нацыянальнай зборнай. Дзяніс быў у распараджэнні трэнера нацыянальнай зборнай у 2012 годзе на працягу дастатковага часу, каб акрэсліць яго прафесійныя якасці і вызначыць адпаведнасць узроўню нацыянальнай зборнай без удзелу ў таварыскім матчы ў Арменіі".

Сітуацыя сапраўды цяжкая для ацэнак, вызначэння вінаватага і правага: клуб хоча захаваць футбаліста — выдатна, зборная нармальна падрыхтавацца да адказных матчаў — таксама цудоўна. Так, час усяму суддзя. І лепш адразу прыйсці да кансэнсусу, чым пасля яшчэ больш абвастраць сітуацыю.

Тарас ШЧЫРЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алімпіяда скончылася, а пытанні засталіся. Зборная Беларусі па футболе распачынае падрыхтоўку да адборачнага раўнда чэмпіянату свету. Вядома, змагацца за першыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика