Схапіла чужы тэлефон. 21.by

Схапіла чужы тэлефон

18.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На прыпынку грамадскага транспарту па сталічнай вуліцы Старынаўскай размаўлялі дзве 14-гадовыя сяброўкі. Адна з дзяўчынак паклала свой мабільны тэлефон на лаўку. Калі падышоў аўтобус, жанчына, што дагэтуль сядзела побач, нечакана... схапіла сродак сувязі і ўскочыла ў транспарт.

— Сяброўкі кінуліся за ёй з просьбай вярнуць тэлефон. Аднак незнаёмка заявіла, што нічога пра яго не ведае: маўляў, адчапіцеся ад мяне, — распавяла падрабязнасці незвычайнага здарэння прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г. Мінска Вольга Куцько. — Тады дзяўчаты папрасілі пасажыраў аўтобуса, каб тыя патэлефанавалі на названы імі нумар мабільнага. У кішэні жанчыны той тут жа адгукнуўся мелодыяй званка. Але і тут зламысніца спрабавала рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Аднак на наступным прыпынку паспешліва выбегла з аўтобуса. Тады сяброўкі папрасілі відавочцу выклікаць міліцыю. "Бяглянку" затрымалі супрацоўнікі нашага РУУС і ваеннаслужачыя вайсковай часці 5448 унутраных войск МУС. Ёй аказалася 41-гадовая беспрацоўная аматарка "закласці за каўнер". Украдзены тэлефон яна думала прадаць. Зараз затрыманая знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прыпынку грамадскага транспарту па сталічнай вуліцы Старынаўскай размаўлялі дзве 14-гадовыя сяброўкі. Адна з дзяўчынак паклала свой мабільны тэлефон на лаўку....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика