Александрыя ў лідарах
21.08.2012
—
Новости Общества
|
Экіпаж камбайнера Віктара Мільто з ААТ "Александрыйскае" Шклоўскага раёна — лідар жніва ў Магілёўскай вобласці. З поспехам яго павіншаваў старшыня аблвыканкама Пётр Руднік: у нядзелю прыехаў на поле падзякаваць за працу і ўручыць перадавікам падарункі. Вадзіцель гэтай гаспадаркі Дзяніс Латыпаў перавёз ужо больш за 4 тысячы тон збожжа. У Віктара Мільто сёлетняе жніво — юбілейнае, трыццатае па ліку. Механізатар лічыць, што добры намалот яго экіпажа абумоўлены вопытам працы, надзейнай тэхнікай, высокай ураджайнасцю і дапамогай калег. На гэтым тыдні ў Магілёўскай вобласці мяркуецца завяршыць жніво. Паводле звестак на панядзелак, у рэгіёне ўбрана 87% пасяўных плошчаў, намалочана 1 мільён 137 тысяч тон збожжа (гэта больш за мінулагодні ўзровень) пры сярэдняй ураджайнасці ў 39 цэнтнераў з гектара. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экіпаж камбайнера Віктара Мільто з ААТ "Александрыйскае" Шклоўскага раёна — лідар жніва ў Магілёўскай вобласці. З поспехам яго павіншаваў старшыня... |
|