Апошняе цяпло лета?. 21.by

Апошняе цяпло лета?

21.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэтым тыдні надвор'е будзе даволі няўстойлівым, бо ў аўторак тэрыторыя нашай краіны трапіць пад уплыў скандынаўскага антыцыклону, які сфарміраваўся ў прахалоднай паветранай масе. Разам з тым, на паўднёвым захадзе працягне гаспадарыць маларухомы атмасферны фронт, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

У большасці раёнаў сёння пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях чакаюцца дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Тэмпература — 16—22, па паўднёвым захадзе да 23—26 градусаў. А вось з серады атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе ўначы ў паўднёва-заходнія раёны, а ўдзень ужо і ў цэнтральны рэгіён Беларусі дажджы, месцамі з навальніцамі. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы 4—11 градусаў, удзень — 18—25; у заходніх раёнах цяплей: уначы — 12—17, удзень 26—29 цяпла.

Істотна не зменіцца надвор'е і ў чацвер. Уначы амаль паўсюдна, а ўдзень месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы 10—17 цяпла, удзень — ад 18 градусаў па поўначы да плюс 27 па поўдні краіны.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні надвор'е будзе даволі няўстойлівым, бо ў аўторак тэрыторыя нашай краіны трапіць пад уплыў скандынаўскага антыцыклону, які сфарміраваўся ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика