Першая дапамога пры ўкусе змяі павінна быць аказана на працягу 20—30 хвілін
21.08.2012
—
Новости Общества
|
У выпадку ўкусу змяі вельмі важна эфектыўна аказаць першую дапамогу. Пра гэта карэспандэнту БелТА распавёў намеснік галоўнага ўрача па медчастцы гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Ігар Грыгор'еў. "Як паказвае практыка, у жніўні, які з'яўляецца самым грыбным месяцам сезона, такія выпадкі непазбежныя", — сказаў Ігар Грыгор'еў. У беларускім лесе можна сустрэць гадзюку звычайную, мядзянку і вужа. Змеі імкнуцца пазбягаць чалавека, але калі апошні неспадзявана патрывожыць іх, то можа падвергнуцца нападу. "Змяя кідаецца толькі на прадмет, які рухаецца, таму, убачыўшы яе, важна захоўваць спакой — замерці на месцы, не выстаўляць наперад рукі і не ўцякаць", — распавёў спецыяліст. Калі ўкусу пазбегнуць усё ж не ўдалося, то вельмі важна аказаць першую дапамогу на працягу 20—30 хвілін. "Трэба адсмактаць яд з ранкі, затым варта апрацаваць гэтае месца антысептыкам і накласці на яе чыстую павязку. Абавязкова трэба абезрухоміць пашкоджаную частку цела і даць пацярпеламу шмат пітва. Пасля гэтага даставіць яго ў медустанову", — сказаў намеснік галоўурача. Ён падкрэсліў, што нясвоечасовы зварот да доктара можа пагражаць здароўю і жыццю чалавека. Таксама прывесці да неабарачальных наступстваў могуць і памылкі пры аказанні першай медыцынскай дапамогі: "На месца ўкусу ні ў якім разе нельга накладваць жгут. Гэта парушыць кровазварот і прывядзе да некрозу. Таксама нельга рабіць на ацёкшай частцы цела надрэзы: яны пагражаюць заражэннем крыві, якое можа прывесці нават да ампутацыі канечнасці". Кожны год ад укусаў змей церпяць каля 300 жыхароў краіны. Самымі небяспечнымі лічацца ўкусы ў шыю, галаву, буйныя сасуды. Кар. БелТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выпадку ўкусу змяі вельмі важна эфектыўна аказаць першую дапамогу. Пра гэта карэспандэнту БелТА распавёў намеснік галоўнага ўрача па медчастцы гарадской... |
|