Зямельны падатак грамадзянін павінен плаціць, па падатку на нерухомасць у яго льгота. 21.by

Зямельны падатак грамадзянін павінен плаціць, па падатку на нерухомасць у яго льгота

21.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар вёскі Русаўшчына Клецкага раёна Віктар Іосіфавіч Чывель. Папрасіў дапамагчы разабрацца ў сітуацыі з падаткамі. У прыватнасці, заяўніка цікавіла, чаму яму налічваюць падатак на нерухомасць і на зямлю. Калі гаварыць пра першы, дык Віктар Іосіфавіч хаця зараз і на пенсіі, але ж пайшоў на заслужаны адпачынак з сельскагаспадарчага прадпрыемства, якое вырабляла сельгаспрадукцыю. А значыць, як і іншыя аднавяскоўцы павінен мець ільготу па аплаце падатку на нерухомасць. Да таго ж заяўнік — інвалід другой групы, таму, як разважаў мужчына, ён павінен мець прэферэнцыю і па аплаце зямельнага падатку...

Каб даць нашаму даўняму чытачу падрабязны адказ, мы звязаліся са спецыялістамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Клецкім раёне. Вось што нам паведаміў старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб Аляксандр Горбач.

— У адпаведнасці з артыкулам 192 Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, грамадзяніну Чывелю Віктару Іосіфавічу налічаны зямельны падатак за 2012 год. У адпаведнасці з падпунктам 1.25 пункта 1 артыкула 194 Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, вызваляюцца ад падаткаабкладання зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя фізічным асобам, што з'яўляюцца пенсіянерамі па ўзросце, інвалідам першай і другой групы і іншым непрацаздольным фізічным асобам пры адсутнасці рэгістрацыі па месцы іх жыхарства працаздольных асоб. Грамадзянін з'яўляецца пенсіянерам па ўзросце, інвалідам другой групы, аднак у яго доме зарэгістравана працаздольная дачка, якая пражывае ў Мінску. Адпаведна Чывель Віктар Іосіфавіч з'яўляецца плацельшчыкам зямельнага падатку, — распавёў Аляксандр Аляксандравіч.

Што датычыцца пытання пра падатак на нерухомасць... Ён за сёлетні год заяўніку не налічваўся ў адпаведнасці з падпунктам 1.19 пункта 1 артыкула 186 Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Там сказана: будынкі і збудаванні, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці і належаць фізічным асобам, што пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці і працуюць у арганізацыях, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці і вядуць сельскагаспадарчую вытворчасць, а таксама колішнія работнікі такіх арганізацый, з якімі працоўны дагавор спынены ў сувязі з выхадам на пенсію. Грамадзянін Чывель Віктар Іосіфавіч пастаянна пражывае ў сельскай мясцовасці і выйшаў на пенсію з арганізацыі, якая вядзе сельскагаспадарчую вытворчасць.

Такія тлумачэнні былі дадзены работнікамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Клецкім раёне не толькі для рэдакцыі, але і самому заяўніку. Пасля Віктар Іосіфавіч патэлефанаваў у "Звязду" яшчэ раз са словамі ўдзячнасці: маўляў, усе пытанні зняты.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар вёскі Русаўшчына Клецкага раёна Віктар Іосіфавіч Чывель. Папрасіў дапамагчы разабрацца ў сітуацыі з падаткамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика